Менавіта гэтыя якасці, выхаваныя хрысціянскай верай, сталі неад’емнымі рысамі нацыянальнага характару беларусаў.
Для нашай шматканфесіянальнай краіны гэта падзея напоўнена асаблівым зместам. Наша моц у адзінстве, мы заўсёды дапамагаем адзін аднаму.
У такое свята веруючых перапаўняюць пачуцці вялікай радасці і імкненне ствараць добрыя справы, атульваць цеплынёй і клопатам тых, хто мае патрэбу ў спачуванні.
Няхай жа светлае свята Вялікадня сагравае вашы сэрцы верай і любоўю, напаўняе спакоем і дабрабытам сем’і, дапамагае ўзняцца над мітуснёй і марнасцю, падараваць прыемныя моманты сустрэч з роднымі і блізкімі.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру і спакою!
Ігар Часнок,
старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта.