Медыкі цэнтральнай раённай бальніцы і РЦГіЭ сталі пераможцамі ў абласным конкурсе на лепшы інфармацыйна-адукацыйны матэрыял па тэматыцы здаровага ладу жыцця. Урач-валеолаг Анастасія Рубін і інструктар-валеолаг Вольга Іванова распрацавалі буклет на тэму «Алкаголь і ціск». Удзельнічалі медыцынскія спецыялісты ў намінацыі «Прафілактыка ўжывання алкаголю». У буклеце змешчана актуальная даступная для ўсіх інфармацыя. Ён спалучае значны аб’ём інфармацыі з маляўнічым крэатыўным афармленнем. У хуткім часе арыгінальная памятка будзе тыражыравана, затым апынецца ў бальніцах і паліклініках Мінскай вобласці. Медыкі таксама будуць выкарыстоўваць буклет на інфармацыйна-адукацыйных мерапрыемствах. Віншуем канкурсантаў і жадаем ім перамогі на рэспубліканскім узроўні!