Старшакласнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Крупскага раёна наведалі сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. Будучыя выпускнікі пазнаёміліся з факультэтамі і спецыяльнасцямі, а таксама з правіламі прыёму ў ВНУ. Вучні змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі, педагогам розных факультэтаў. Для школьнікаў была арганізавана экскурсія па вучэбных карпусах, аўдыторыях. Пабывалі ў інтэрнатах акадэмгарадка, бо немалаважным для будучых студэнтаў з’яўляюцца не толькі ўмовы навучання, але і ўмовы пражывання, быту.