Мабільная група па аказанні інфармацыйнай і кансультацыйнай дапамогі насельніцтву праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі. У сераду яна пабывала на МТК «800 галоў» і МТФ «Кіявец» ААТ «Кляновічы». У складзе групы галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Шаблоўская, псіхолаг Крупскага ТЦСАН Аксана Шабанава і ўрач псіхіятр-нарколаг ЦРБ Юрый Давідоўскі. Гаварылі аб многім: аб рабоце, аб надзённых справах. Абмеркавалі маральныя аспекты, а таксама закранулі тэму барацьбы з п’янствам і ўзаемаадносін у сям’і і калектыве. Больш падрабязна аб сустрэчы чытайце ў бліжэйшым выпуску раённай газеты.