Кніжная выстава дзейнічае ў гэтыя пераднавагоднія дні ў чытальнай зале Крупскай раённай бібліятэкі. Першае, што кідаецца ў вочы, – гэта змешчаныя на ўсіх паліцах кніжнай шафы рознакаляровыя сняжынкі, ёлачкі, Дзед Мароз і Снягурка, Снегавік. А яшчэ – шматлікія часопісы, газеты, кнігі для дзяцей і школьнікаў. Іх, безумоўна, зацікавяць такія выданні як «Дед Мороз и его родня», «Рождество», «З Новым годам!», «Белорусский Дед Мороз», «Снегурочка-царевна», «Мороз Иванович» і многія іншыя. Прыцягваюць увагу таксама альбомы для размалёўвання, розныя падзелкі, кніжкі-малышкі.