«Дыханне прыроды» – выстава работ мастакоў-землякоў Аляксея Гаміна і Фёдара Сарокіна. Ужо з учарашняга дня яна пачала дзейнічаць у Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева і падоўжыцца да канца лютага. Увагу наведвальнікаў прыцягваюць пейзажы, многія з якіх прысвечаны Крупшчыне. Гэта, да прыкладу, «Родныя прасторы» і «Рэчка Нача восенню» Аляксея Гаміна, «Світанак над возерам Сялява» Фёдара Сарокіна і іншыя. Да месца адзначыць, што выставы гэтых самадзейных мастакоў пастаянна праходзяць у мастацкай галерэі.