У Крупскім цэнтры дзіцячай творчасці прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу лідараў сярод членаў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». Мэта – выяўленне лідараў, фарміраванне ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці прывабнага вобраза піянера-лідара, акцябронка і старшага важатага. У конкурсе прынялі ўдзел тры каманды з устаноў адукацыі горада ў намінацыях «Партфоліа важатага і піянера-лідара, фотакалаж акцябронка», «Самапрэзентацыі «Наш шлях да поспеху», «Трыяда лідараў «Разам мы сіла» і «Мазгавы штурм «Адгадаць за 60 секунд». Па выніках конкурсу дыпломам I ступені ўзнагароджана «СуперТройка» Крупскай раённай гімназіі: акцябронак – Вераніка Краўчанка, піянер-лідар – Ульяна Шчаўроўская і педагог-лідар – Людміла Уладзіміраўна Казак.