На бягучы год у цэлым па сельсавеце запланавана знесці 14 старых будынкаў, а ў першым квартале – 3. І цяпер ужо вядзецца знос трэцяга дома ў вёсцы Красноўка. А папярэднія два знесены ў вёсках Дудзінка і Галькі. Да месца адзначыць, што дзве хаты стаялі пасля пажараў. Дапамогу ў гэтай справе аказвае ААТ «Халопенічы».