У Бобрскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад–сярэдняя школа прайшла акцыя па добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў пахавання воінаў Вялікай Айчыннай вайны. Члены БРСМ і піянерскай дружыны імя В.М. Чабатарова займаліся навядзеннем парадку каля абеліска на магіле ахвярам фашызму, скульптурнай кампазіцыі воіну і партызанцы, устаноўленай у памяць 199 землякоў (жыхароў г.п. Бобр), што загінулі падчас вайны, а таксама ля помніка воіну-інтэрнацыяналісту М.М. Ляшкову. Непасрэдна ў дзень рэспубліканскага суботніка школьнікі прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяльнага комплексу В.М. Чабатарова.