krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім сельсавеце многае робіцца па навядзенні парадку на зямлі



У Крупскім сельсавеце многае робіцца па навядзенні парадку на зямлі

Автор / Общество / Четверг, 31 октября 2019 09:00 / Просмотров: 1177

У Крупскім сельсавеце многае робіцца па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. І актывізуюцца тут не толькі на перыяд правядення месячнікаў вясной або восенню. Планы мерапрыемстваў складаюцца на год, і кіраўніцтва сельсавета стараецца выканаць іх без парушэнняў вызначаных тэрмінаў. Старшыня сельвыканкама Сяргей Хацкевіч імкнецца каардынаваць і кантраляваць работу не толькі службаў, але і насельніцтва. Ды і сам са сваімі падначаленымі паказвае прыклад. А яшчэ для прыцягнення сродкаў ён наладзіў цесную сувязь са спонсарамі. Менавіта аб гэтым і расказвае Сяргей ХАЦКЕВІЧ:

– Задачы па навядзенні парадку на зямлі, я думаю, зразумелыя ўсім, работы шмат. І працаваць у гэтым накірунку якасна можна толькі разам. Упаўнаважаныя вёсак, дэпутаты, жыхары – раўнадушных тут не павінна быць. Але ж самі ведаеце, на набыццё штыкетніку, фарбы, брусоў, ды і тых жа цвікоў патрэбны грошы. І тут на выручку нам прыходзяць спонсары. Гэта – Дзяніс Петрыкаў, кіраўнік прыватнага прадпрыемства «ЛокФорестПлюс», Сяргей Шчаўроўскі  – «БОАНА», Сяргей Мазгоў – «Древовал», Андранік Лалаян – «Строитель села», Дзмітрый Глушчанка – кіраўнік філіяла сумеснага прадпрыемства «ММЦ» адкрытага акцыянернага таварыства «Крупская лесапільная вытворчасць». Менавіта яны – нашы надзейныя памочнікі ў вырашэнні многіх пытанняў, і мы вельмі ўдзячны Дзянісу Мікалаевічу, Сяргею Міхайлавічу, Сяргею Пятровічу, Андраніку Гургенавічу, Дзмітрыю Андрэевічу.

Дапамога з іх боку аказваецца і рабочай сілай, і тэхнікай. Да прыкладу, пры абуладкаванні агароджы ў пасёлку Крупскім Дзмітрый Глушчанка шматдзетным сем’ям, адзінокім людзям, пенсіянерам бясплатна выдзеліў брус, штакетнік, цвікі і фарбу. Скідка была зроблена і тым, хто выпісваў штакетнік у Крупскім ваенным лясгасе. Гэта ж прадпрыемства арганізоўвала суботнікі. Арыенціровачна было пастаўлена 1 350 пагонных метраў агароджы. І гэтым мы не абмежаваліся. Зноў жа прадстаўнікі ваеннага лясгаса, сацыяльныя работнікі і іншыя ўбіралі каля дамоў, дзе ніхто не пражывае, высякалі кусты, карацей кажучы, добраўпарадкоўвалі тэрыторыі.

Асобным пунктам стаіць навядзенне парадку на сельскіх могілках, якіх у нашым сельсавеце – 17. Пастаўлена новая агароджа на грамадзянскіх могілках вёсак Вялікая Слабада, Карпаўка, Маслёнка, хутара Маслёнка, цяпер вядзецца ўстаноўка агароджы, дзесьці 260 пагонных метраў, на могілках вёскі Шэйка. І зноў жа без спонсараў мы і тут не абышліся.

Шмат робіцца і ў плане рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2012 г. № 100 «Аб мерах па ўдасканальванні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці». Згодна плана, нам трэба было знесці 2 пустуючыя дамы, на самой жа справе з пачатку года з прыцягненнем жыхароў знесена 9 непрыгодных для пражывання дамоў.

Навядзенне парадку на зямлі – непасрэдная работа тых людзей, якія жывуць на ёй. Улетку многія сваімі сіламі абкошваюць траву і пустазелле, упрыгожваюць свае сядзібы кветкамі, робяць клумбы, ставяць малыя архітэктурныя формы. Клапоцяцца аб добраўпарадкаванні нашы дэпутаты, старасты і проста актывісты. Да прыкладу, Наталля Рыгораўна Кулеш з Маслёнкі – член аглядавай камісіі, цесна ўзаемадзейнічае з намі. Актыўна ўдзельнічае ў жыцці вёскі Карпаўка яе стараста Анастасія Сцяпанаўна Рэкіс. Ніводнае пытанне, якое хвалюе вяскоўцаў, яна не пакідае без увагі. Наогул, у сельсавеце 28 населеных пунктаў і ў кожным з іх ёсць тыя, для якіх вёска – гэта менавіта малая радзіма, без якой яны сябе і не ўяўляюць.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

7 февраля "прямую линию" проведет замес­титель председателя райисполкома

В субботу, 7 февраля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет замес­титель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

5 февраля состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 5 февраля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.