krupki.by

ru RU be BE en EN

ХІІІ Рэспубліканскі экалагічны форум праходзіць у Мінску з 19 па 22 мая



ХІІІ Рэспубліканскі экалагічны форум праходзіць у Мінску з 19 па 22 мая

Автор / Общество / Среда, 20 мая 2015 10:26 / Просмотров: 1623

Улічваючы вялікі інтарэс да пытанняў экалогіі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыняло рашэнне аб змяненні ў бягучым годзе фармату штогадовага Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Мерапрыемства ўпершыню праходзіць у сталіцы, яго ўдзельнікамі сталі кіраўнікі профільных ведамстваў і вядучыя спецыялісты ў галіне экалогіі з краін СНД і далёкага замежжа, прадстаўнікі вядучых міжнародных арганізацый, а таксама дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі.

 

У рамках форуму будуць праведзены плянарныя пасяджэнні «Экалагізацыя эканомікі Рэспублікі Беларусь» і рад тэматычных секцый: «Устойлівае развіццё і зялёная эканоміка», «Вада», «Экалагічная адукацыя», «Глебы». У ходзе мерапрыемстваў асвятляюцца найбольш актуальныя праблемныя пытанні ў сферы экалогіі і прапаноўваюцца шляхі іх вырашэння. Мінпрыроды ў рамках форуму правядзе міжнародную канферэнцыю «Новыя падыходы да захавання біялагічнай разнастайнасці».

Важнай асаблівасцю мерапрыемства з’яўляецца магчымасць унясення прапаноў па вырашэнні актуальных праблем усімі ўдзельнікамі форуму: спецыялістамі ў галіне экалогіі, прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання, бізнесу, навукі, адукацыі, міжнародных арганізацый і грамадскасці. Прапановы ўдзельнікаў стануць асновай для фарміравання праграмнага дакумента па выніках мерапрыемства, які будзе апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі, перададзены органам дзяржаўнага кіравання, розным профільным арганізацыям і камерцыйным прадпрыемствам з рэкамендацыяй разгледзець магчымасць прымянення дадзеных прапаноў на практыцы.

У рамках форуму адбудзецца Міжнародная спецыялізаваная выстава «Зялёны Дом». Яе ўдзельнікамі стануць больш 100 беларускіх і замежных кампаній, дзейнасць якіх звязана з экалогіяй. Тэматычныя раздзелы выставы: нарміраванне і нормакантроль; тэхналогіі і абсталяванне; абыходжанне з адходамі; экатурызм; экалагічна чыстыя тавары для насельніцтва; спецыялізаваныя выданні. Салоны: ландшафты дызайн, азеляненне, фларыстыка.

Выстава «Зялёны Дом» – гэта пляцоўка для прэзентацыі інавацыйных тэхналогій у галіне абароны навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека ад негатыўных уздзеянняў, вытворчасці энергазберагаючага, паветрана- і водаачышчальнага абсталявання, развіцця ландшафтнага дызайну і фларыстыкі. Гэта выстава цікавая прадстаўнікам профільных міністэрстваў і ведамстваў, вытворчых прадпрыемстваў, якія маюць патрэбу ў экалагічным абсталяванні і тэхналогіях, спецыялістам навуковых устаноў, кіраўнікам прадпрыемстваў-вытворцаў экалагічнага абсталявання, а таксама шырокім слаям насельніцтва.

У рамках выставы пройдуць канферэнцыі, семінары, «круглыя сталы» па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення эфектыўных рэсурса- і энергазберагаючых тэхналогій, аховы навакольнага асяроддзя, удасканалення сістэм вытворчага экалагічнага кантролю, а таксама майстар-класы па фларыстыцы і ландшафтным дызайне. Такім чынам, форум пройдзе ў фармаце экалагічнага фестывалю, дзе кожны знойдзе сабе занятак па інтарэсах.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.