На плацу часці былі прадстаўлены ўзоры ўзбраення арміі. Дзеці змаглі ўбачыць і нават патрымаць у руках сучасную стралковую зброю, даведацца аб артылерыйскіх снарадах, бронетранспарцёрах і аўтамабільнай тэхніцы. Хлопцам паказалі казармы, у якіх жывуць салдаты, распавялі аб распарадку дня. Магчыма, для каго-небудзь з хлопцаў такая сустрэча стане вызначальнай у выбары будучай прафесіі.