krupki.by

ru RU be BE en EN

У Худавецкім сельскім клубе-бібліятэцы праходзіць выстава мастака Уладзіміра Красоўскага



У Худавецкім сельскім клубе-бібліятэцы праходзіць выстава мастака Уладзіміра Красоўскага

Автор / Общество / Суббота, 25 апреля 2020 09:57 / Просмотров: 926

На карцінах Уладзіміра Красоўскага – родныя краявіды і блізкія людзі. На творчасць мастака натхніла своеасаблівасць і прыгажосць прыроды, шчырыя і адкрытыя твары аднавяскоўцаў, бабулі,  Худавецкая драўляная царква, названая ў імя Нараджэння Прасвятой Багародзіцы...

Уладзімір Красоўскі
Уладзімір Красоўскі

– Мой першы нацюрморт быў намаляваны тады, калі я вучыўся дзесьці ў 6 або 7 класе, – адзначыў падчас сустрэчы Ула­дзімір. – Пасля заканчэння Худавецкай сярэдняй школы паехаў у Адэсу і паступіў там у мастацкае вучылішча імя М.Б. Грэкава. Вучоба працягвалася 3 гады. Першым маім настаўнікам, якога я запомніў на ўсё жыццё, быў Мікалай Арцем’евіч Паўлюк. Ужо тут з’явіліся копіі з карцін Ісака Левітана «Залатая восень», Валянціна Сярова «Дзяўчынка з персікамі» і іншыя. Тады ўвесь час хацелася рабіць эцюды, пейзажы, адлюстроўваць каларытныя куточкі малой радзімы. У Адэсе я меў магчымасць наведваць музеі. Ад выстаў карцін вядомых мастакоў мог не адыходзіць га­дзінамі, пільна ўглядваўся ў кожны штрых, у кожны колер палотнаў, імкнучыся ўсё гэта ўвабраць у сябе, каб затым прымяняць з карысцю.

Як гаварыў Уладзімір, у кожнага з нас ёсць на свеце куточак, з якога пачаўся яго шлях. І той знаёмы куточак – малая радзіма – заўсёды ззяе яму пуцяводнаю зоркай.

З Уладзімірам Красоўскім мы сустрэліся ў Худавецкім сельскім клубе-бібліятэцы, дзе размяшчаецца яго выстава «З любоўю да жыцця». На ёй прадстаўлена каля 50 работ мастака. І літаральна пра кожную з іх аўтар расказ­ваў з такім імпэтам, што хацелася разам з чырвонымі конямі сігануць у цемру ночы, пакратаць рукамі залаты дождж, прыпыніцца на мастку, перакінутым праз ставок, любавацца захадам сонца, аж пакуль яно не схаваецца за гарызонт... Толькі кінеш позірк на асобныя карціны, як бачыш знаёмыя мясцовыя краявіды, храм ва ўсе поры года...

–  А вось па два партрэты маёй бабулі і суседкі, якая таксама ў свой час папрасіла яе намаляваць, – працягвае экскурс мастак. – З задавальненнем пісаў нацюрморты. Вось на гэтым, у прыватнасці, стараўся перадаць колер апельсінаў, чырванабокіх яблыкаў. А вось вячэрні пейзаж, і бабуля з граб­лямі ідзе з уборкі сена. На гэтай карціне – дом з печкай, перагародкамі, шафай, у якім я нара­дзіўся і жыў. Работы ўсе розныя, заўсёды імкнуся ўбачыць штосьці адметнае і перадаць гэта фарбамі. Здаецца, мне з дзяцінства ўдавалася ра­зумець раку, чуць лес, адчуваць прыгажосць кветак і траў. Усю серыю гэтых карцін я назваў «З далёкага мінулага». Чаму? Бо маляваў іх сапраўды даўно – дзесьці з 1979 па 1984 гады, каб пакінуць памяць пра сябе. Цяпер часу не вельмі стае, але, думаю, у мяне яшчэ ўсё наперадзе, бо часцяком сняцца сны – я за мальбертам, і нараджаецца новая карціна. Значыць, усё так і будзе.

Фото Аляксандра БУДЗЬКО.

 

Автор

admin

admin

Актуально

20 мая налоговая проведет день информирования с юрлицами по вопросам земельного налога

20 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с юридическими лицами по вопросам исчисления и уплаты земельного налога. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

Please publish modules in offcanvas position.