Вядучыя свята нагадалі мінулае вёскі, якая паводле пісьмовых звестак вядома з 1670 года, як засценак Замкавай воласці Барысаўскага староства, называлі прозвішчы яе знакамітых выхадцаў, тых, хто вызначыўся працай і мае ўзнагароды. Да імправізаванай сцэны падыходзілі жыхары, якія адзначылі нядаўна юбілейныя даты, а таксама старажылы вёскі, мнагадзетныя маці. Падарункі былі ўручаны і сямейнай пары, якая адзначыла 45 гадоў сумеснага жыцця.
Песні, якія луналі над вёскай Восава ў той дзень, дарылі прысутным артысты народнага гурта “Наша песня” Крупскага сельскага Дома культуры.