Прадстаўнік раённага камітэта грамадскага аб'яднання «БРСМ» Ганна Камарова распавяла, што сімвалам праекта з'яўляецца чырвона-зялёная стужачка і хештэг #Роднае-народнае.
– Сімвалічна, што праект саюз моладзі запускае ў Год народнага адзінства – адзначыла яна. – Сцяг і Герб лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшым сімвалам народа. Яны сімвалізуюць, увасабляюць для кожнага грамадзяніна яго Радзіму. Безумоўна, кожны павінен паважаць і ведаць на памяць гімн сваёй краіны. Гэта вельмі важна. Мы будзем актыўна папулярызаваць усё гэта моладзевай сучаснай мовай.
Акцыю падтрымалі вучні гарадской сярэдняй школы № 1.
– Я лічу, што кожны жыхар горада, раёна і Рэспублікі павінен ведаць свой сцяг, свой Герб, свой гімн – падзялілася ўражаннямі Анастасія Шмаўгонец. – Акрамя таго, мы павінны імі ганарыцца гэтак жа, як ганарымся поспехамі сваіх землякоў. Цёпла і шчыра мы павінны адклікацца аб сваёй краіне, малой радзіме, дзе нарадзіліся і выраслі, дзе жывуць нашы родныя, куды мы можам вярнуцца ў любы час, таму што тут нас любяць і заўсёды чакаюць.