krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай галерэі адбылася літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча



У Крупскай галерэі адбылася літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Автор / Общество / Четверг, 16 декабря 2021 15:41 / Просмотров: 1385

Удзельнікамі імпрэзы «Вечна юны, як наша зямля»  сталі васьмікласнікі гарадской СШ № 1.  У свет прыгажосці і гармоніі паэзіі запрасіла навуковы супрацоўнік галерэі Хрысціна Жукава.

– Паэт, публіцыст, перакладчык, літаратуразнаўца, Максім Багдановіч уваходзіць у нашу свядо­масць з першых школьных чытанняў і застаецца на ўсё жыццё як сімвал адданай любові да Радзімы, – падкрэсліла Хрысціна Жукава.

Сапраўды, радкі «і тчэ, забыўшыся, рука заміж персідскага ўзора цвяток радзімы васілька», «зорка Венера ўзышла над зямлёю, светлыя згадкі з сабой прывяла», «б’ецца, уецца шпаркі, лёгкі, сінякрылы матылёк» ведае кожны. Бо вершы Максіма Багдановіча – сапраўдныя шэдэўры.

Навуковы супрацоўнік паведаміла школьнікам аб творчай дзейнасці паэта, жыццё якога было хоць і кароткім, але плённым. Падчас размовы на экране ўзнікалі фотаздымкі і кадры з жыцця паэта. У гэты дзень гучалі запісы песень на словы Максіма Багдановіча ў выкананні ансамбля «Песняры». Затым школьнікі мелі магчымасць праверыць свае веды па творчасці Багдановіча ў літаратурнай віктарыне. А жадаючыя чыталі  любімыя вершы паэта. Напрыканцы кожнаму ўдзельніку – памятныя падарункі.

– З творчасцю Максіма Багдановіча нас пазнаёміла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Аксана Уладзіміраўна Бялаўская, – дзеліцца ўражаннямі навучэнка Вольга Вусік. – Мой любімы верш «Зорка Венера». Ён кранае мяне да глыбіні душы. І сёння я не ўпусціла магчымасць пачытаць яго. Якія глыбокія, шчырыя, узнёслыя пачуцці адлюстраваў аўтар! Верш пранізаны асаблівай цеплынёй і задушэўнасцю.

Дарэчы, для вучняў СШ № 1 наведваць літаратурна-музычныя гасцёўні ўвайшло ўжо ў добрую традыцыю. Творчае супрацоўніцтва з гісторыка-краязнаўчым музеем і мастацкай галерэяй доўжыцца ўжо некалькі гадоў.

– Прымусіць любіць Радзіму, прыроду нельга, але дапамагчы можна, – кажа настаўніца Аксана Бялаўская. – Такія сустрэчы дапамагаюць вучням глыбей унікнуць у гісторыю свайго краю, паўней адчуць любоў да роднай старонкі. А таксама садзейніча­юць больш пашыранаму засваенню школьнага матэрыялу, звязанага з творчасцю пісьменнікаў. Вучні даведваюцца пра іх як пра асобу, грамадзяніна і чалавека. Літаратурныя вечары фарміру­юць у школьнікаў павагу да гістарычнай і літаратурнай спадчыны.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.