На конкурс было прадстаўлена 1 200 работ па намінацыях «Лепшы плакат», «Лепшы відэаролік», «Лепшае эсэ». З іх – каля тысячы эсэ. Толькі пяць сачыненняў абраны лепшымі. Сярод іх – праца Ілоны.
– Ілона ўзнагароджана Граматай за глыбіню выкладання думкі, – кажа кіраўнік работы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры і класны кіраўнік дзяўчынкі Вольга Казак. – Ілона валодае аналітычным мысленнем. З вялікай колькасці інфармацыі ўмее вылучыць галоўнае і сістэматызаваць. Падчас цырымоніі ўзнагароджання Ілоне былі выказаны словы падзякі за тое, што эсэ напісана на беларускай мове. Адзначаны і той факт, што ў эсэ Ілона акцэнтавала ўвагу на тым, што Генеральная пракуратура займаецца расследваннем фактаў генацыду беларускага народа.
«Праца пракурора, на маю думку, фарміруе характар чалавека, бо ў сваёй прафесійнай дзейнасці ён павінен валодаць такімі асабістымі якасцямі, як аналітычнае мысленне, прынцыповасць, добрая памяць і ўвага, высокая самаацэнка, эмацыйная ўстойлівасць. Уладальнік гэтай даволі сур’ёзнай прафесіі павінен памятаць, што за яго спінай не толькі родныя і блізкія яму людзі, але і ўвесь наш беларускі народ, памятаць, што вельмі часта ад няправільна пастаўленай коскі ў вядомым выразе з казкі «Казнить нельзя помиловать» залежыць лёс чалавека», – разважала ў сачыненні Ілона.
Іна ГАРА. Фота Вольгі КАЗАК.