krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчанин Петр Красовский вырастил огурец весом 1320 грамм



Крупчанин Петр Красовский вырастил огурец весом 1320 грамм

Автор / Общество / Среда, 02 сентября 2015 10:48 / Просмотров: 1502

Крупчанин Петр Красовский вырастил огурец весом 1320 граммІ зноў сенсацыя. «Агурок, які мы адразу не заўважылі, вырас вельмі вялікім і, думаю, ён паб’е рэкорд Юрыя Кандраценкі», – так заявіў жыхар Крупак Пётр Красоўскі, які запрасіў нас на свой падворак, каб мы пераканаліся ў праўдзівасці яго слоў.

...І вось мы на вуліцы Зарэчнай нашага горада. Гаспадар дома адразу рушыў насустрач і паказаў для пачатку – катоў, якія ласаваліся малаком.

Крупчанин Петр Красовский вырастил огурец весом 1320 грамм

– Вось гэта наш Лапік, вельмі пяшчотны кот, – прытуляючы яго прама да твару, гаварыў Пётр Васільевіч. – А гэта – Мурка са сваім прыплодам. На гэты раз, праўда, чацвёра кацянят, а бывала і шэсць. Шкада ўсіх, таму і гадуем. Убачыць хто такое прыгожанькае кацянятка і забярэ дамоў. Так пакрыху і раздаём. Яны такія няўрымслівыя, дурэюць адзін з адным, а спяць хто ў галёшы, хто ў шлёпанцах...

Усё гэта мы слухалі, ідучы па сцяжынцы ў агарод. І вось праз плёнку цяпліцы ўбачылі цуда-агурок. Разам з гаспадаром вырашылі не зрываць яго, а сфатаграфаваць, як кажуць, у натуры. Пакуль рабілі фотаздымкі, гаспадыня расказала, што сорт парніковых агуркоў «зязюля» пасадзіла яе маці – Ніна Васільеўна. Раслі сабе, падвязаныя, у куточку разам з памідорамі, верхнія плады зрывалі, а на зямлю і не глядзелі. І вось неяк заўважылі адзін велікан, а затым, як аказалася, іх вырасла цэлых два. Забягаючы наперад, зазначым, што агуркі гаспадар сарваў, разам мы схадзілі ў краму, што побач з домам, і ўзважылі плады: вага аднаго агурка – 1 кг 260 г, а другога – 1 кг 320 г. І сапраўды, рэкорд пабіты: агурок Юрыя Кандраценкі важыў 1 кг 200 г.

А яшчэ Пётр Васільевіч – садавод-аматар, у яго садзе пасаджаны як старыя пладовыя дрэвы, так і маладыя. 

– Бачыце, захварэлі мае яблынькі, – са шкадаваннем гаварыў ён. – Але рука не ўзнімаецца высекчы іх, таму кожны год лячу, абмазваю ствалы глінай, і вынік відавочны: на галінах такія смачныя і прыгожыя яблыкі! Мой гонар і вінаград. Вось ужо больш за дваццаць гадоў разводжу яго, імкнуся атуляць клопатам, абараніць ад хвароб і ў падзяку атрымліваю спелые, напоўненыя сонечным ззяннем і салодкасцю, гронкі ягад. 

Пётр Васільевіч расказаў, што на зрэзаных ім нядаўна пабегах лазы кветкі вінаграду з’явіліся сёлета ў другі раз, а з іх затым і маленькія крупінкі-вінаградзінкі. 

Гаспадар з задавальненнем пачаставаў нас яблыкамі, ігрушамі, прапаноўваў прыехаць і назбіраць чырвонай алычы, на якую сёлета вялікі ўраджай. Атрымалі мы і запрашэнне прыехаць крыху пазней і за вінаградам «Ізабэла», гронкі якога таксама хутка заявяць аб сваёй спеласці.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

23 апреля встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 23 апреля, в 15.00 в аг. Докудово возле магазина ИП Урывский В.И. встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

22 апреля встречу с населением в д. Купленка проведет председатель районного Совета депутатов

Во вторник, 22 апреля, в 16.00 в д. Купленка возле дома № 24 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна.

23 апреля "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 23 апреля, с 9.00 до 10.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.