Крупскі раён прастаўлялі народныя ансамблі народнай песні «Жывіца» і «Крупчанка», а таксама школа танцаў «Flame Dance».
– Мы штогод удзельнічаем у фестывалі, – дзеліцца ўражаннямі дырэктар Крупскага раённага цэнтра культуры Галіна Бандарык. – Трэба адзначыць, імпрэза цікавая ў прафесійным плане як для кіраўнікоў калектываў, так і для артыстаў-аматараў. Фестываль дапамагае раскрыць талент, багацце і разнастайнасць творчага патэнцыялу ўдзельнікаў. Яркі каларыт, святочная атмасфера, цудоўны настрой – уражанні проста шыкоўныя. Наперадзе – шмат ідэй для рэалізаціі.
Крупскія артысты атрымалі Дыплом удзельніка. Натхнёныя, рыхтуюцца да новых творчых імпрэз.
Іна ГАРА. Фота Крупскага РЦК.