krupki.by

ru RU be BE en EN

З 5 беларускіх аб’ектаў, уключаных у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, два – у Мінскай вобласці



З 5 беларускіх аб’ектаў, уключаных у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, два – у Мінскай вобласці

Автор / Общество / Вторник, 17 января 2023 08:10 / Просмотров: 999

З пяці беларускіх аб’ектаў, уключаных у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, два – у Мінскай вобласці. Можна нават сказаць, што і тры – і вось чаму.

Літаральна крыху больш месяца таму, 1 снежня, на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Марока прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Такім чынам было прызнана, што беларускія саламяныя творы не маюць аналагаў у свеце. Як вядома, на Міншчыне, а таксама і ў Крупскім раёне, ёсць свае здабыткі ў такім відзе старажытнай творчасці. Гэта пяты аб’ект.

Святочны калядны абрад у Семежава – сапраўды відовішчная падзея.

Бравыя салдаты

А вось першым беларускім аб’ектам у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2009 г. стаў унікальны зімовы віншавальны абыходны абрад «Калядныя цары», які ладзіцца штогод у Шчодры вечар з 13 на 14 студзеня ў вёсцы Семежава на Капыльшчыне. Ён з’яўляецца своеасаблівай праявай лакальнай культурнай традыцыі вёскі, і такога больш няма нідзе. У абрада даволі цікавая гісторыя. Мая мама родам якраз з Капыльскага раёна і якраз з вёскі Пацейкі, што недалека ад Семежава. У дзяцінстве, калі гасцявалі ў бабулі і дзядулі, даводзілася чуць, як кажуць, краем вуха пра семежаўскіх цароў ад мясцовых жыхароў. Сумна, але тады гэты абрад быў у заняпадзе і толькі на словах. І вось, на шчасце, у 1996 годзе, дзякуючы намаганням работнікаў культуры і мясцовых актывістаў, ён быў адноўлены, ды на такім узроўні, што «Калядныя цары» здолелі стаць першымі, хто трапіў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

І цяпер штогод абрад збірае шматлікіх гледачоў – не толькі навакольных, але і сталічных, і нават з іншых краін.

Азірнемся ў мінулае. Лічыцца, што абрад з’явіўся ў XVIII стагоддзі, калі недалёка ад вёскі стаялі раскватараваныя часці царскай расійскай арміі. Паводле мясцовага падання, у дні святкавання Новага года па старым стылі (Юліянскім календары) доўгімі зімовымі вечарамі рабіць салдатам і афіцэрам не было чаго, вось яны і прыдумалі сабе забаўку: прыбіраліся ў касцюмы, хадзілі па хатах, спявалі, ладзілі вясёлыя паказы, за што гаспадары адорвалі іх пачастункамі. З часам салдаты з’ехалі, а абрад застаўся. Ён так спадабаўся мясцовым жыхарам, што яны развілі яго ва ўнікальную калядную дзею. Цудоўна, што знайшліся нераўнадушныя, апантаныя сваёй гістарычнай спадчынай людзі, што паспелі ў свой час адрадзіць абрад з заняпаду.

І цяпер у Шчодры вечар юнакі і мужчыны вёскі Семежава пераўвасабляюцца ў бравых воінаў. Яны апранаюцца ў белыя штаны і кашулі, на грудзях крыж-накрыж завязваюць тры чырвоныя семежаўскія паясы з традыцыйным арнаментам. На шыі – яркія хусткі. На галаве – высокія шапкі, упрыгожаныя аплікацыяй і рознакаляровымі стужкамі.

Удзельнікі абраду выстройваюцца па росце. Наперадзе ідзе галоўны «цар» – самы вясёлы і прыгожы хлопец. Апошнім ідзе барабаншчык. Камандзірам абраднага атрада з’яўляецца лекар. Калі ён скажа «налева», усе ідуць у хату, якая стаіць па леваму боку, калі «направа» – у тую, што справа.

Сярод персанажаў – галоўны герой цар Максімільян, цар Мамай, Дзед і Баба. Перамя­шчаючыся па вясковай вуліцы, удзельнікі гучнай святочнай працэсіі ўваходзяць у хаты і разыгрываюць самабытны спектакль. Ён вельмі падобны на традыцыйную для Беларусі народную драму «Цар Максімільян», якую звычайна паказвалі на Калядныя святы скамарохі і батлеечнікі. П’еса суправаджаецца батальнымі сцэнамі, жартоўнымі сакрэтамі народнага лекавання. У кожнай хаце прадстаўленне доўжыцца каля 15 хвілін, завяршэннем становіцца калядаванне – для ўсякіх прысмакаў прызапашаны вялікі мяшок.

Уначы шэсце выглядае асабліва чароўна, таму што «цары» бяруць у рукі падпаленыя факелы. Даўней гэты абрад доўжыўся ўсю ноч.

Цікава, што абрад аб’яднаў элементы карнавалу і народнай драмы. Яго здабыткам стаў самабытны фальклор, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў выглядзе касцюмаў і прадметаў побыту, а таксама асаблівыя калядныя стравы.

У народзе і цяпер ве­раць, што ў хаце, дзе пабывалі «цары», увесь год будзе мір, згода і багацце.

Дарэчы, навукоўцы, якія вывучаюць культуру значна глыбей, сцвярджаюць, што семежаўскія «цары» з’явіліся задоўга да атрада рускай арміі. Справа ў тым, што вёска ляжыць у геаграфічным арэале найбольшага распаўсюджання народнай драмы «Цар Максімільян» і лялечнага тэатра «Батлейка». Для гэтай вёскі, якая ў XVII–XVIII ст.ст. належала роду Радзівілаў і была мястэчкам (у пісьмовых крыніцах узгадваецца з 1582 г.), было ўласціва правядзенне некалькіх кірмашоў у год. У падатковым рэестры г. Слуцка за 1648 г. сярод прафесій, што існавалі ў мястэчку Семежава ў той перыяд, узгадваюцца скамарохі, дудары і штукары (жанглёры). У ХIХ ст. тут, як сведчаць пісьмовыя крыніцы, дзейнічала школа «вяровачных скакуноў (канатаходцаў) і штукароў (жанглёраў)».

Так што, абрад сапраўды старажытны і сапраўды ўнікальны. Даследчыкі не выключаюць, што на яго аказаў уплыў ра­дзівілаўскі тэатр, які нараджаўся як раз у гэты перыяд.

Абраз Маці Божай Будслаўскай вядомы шматлікімі цудамі.

Святыня-апякунка

У 2018 г. у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА быў уключаны найбуйнейшы ў краіне фестываль пілігрымаў – «Будслаўскі фэст», які праходзіць на Мядзельшчыне. Заснаваны ён у гонар старажытнага свята шанавання цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Пры падрыхтоўцы намінацыйных дакументаў сваю падтрымку засведчылі больш за сотню жыхароў пасёлка і яшчэ больш удзельнікаў пілігрымак. Жыхары Будслава падчас сустрэч з супрацоўнікамі Інстытута культуры Беларусі дзяліліся яркімі ўражаннямі ад фэсту, узгадвалі свой удзел у прыёме пілігрымаў, адзначалі высокі ўзровнь арганізацыі свята і яго важную ролю для культурнага жыцця сваёй мясцовасці.

Будслаўскі абраз напісаны ў ХVI стагоддзі невядомым майстрам, ён з’яўляецца аб’ектам пакланення. Больш за чатыры стагоддзі пілігрымы з розных гарадоў і краін прыходзяць у Будслаў, каб пакланіцца цудатворнай святыні – абразу Маці Божай Будслаўскай. Штогадовая ўрачыстасць шанавання стала прыгожым духоўным святам, якое збірае тысячы пілігрымаў. Многія з іх ідуць пешшу.

Абраз Апякункі Беларусі вядомы шматлікімі цудамі, а Будслаў лічыццца месцам, дзе, паводле падання, Маці Божая з’явілася вернікам у ліпені 1588 г. Святкаванне ўключае ў сябе прыём і прывітанне пілігрымаў святарамі, святыя Імшы, начную працэсію з іконай пры святле свечак, малітоўнае чуванне моладзі і гадзіны малітвы да Маці Божай.

Гэтая традыцыя з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі і культуры мясцовай супольнасці Будслава. Звязаныя з ёй веды захоўваюцца і перадаюцца мясцовымі жыхарамі, якія вельмі ганарацца святыняй. Яны цёпла прымаюць пілігрымаў і запрашаюць іх пачаставацца ў сваіх дамах.

Велічны касцёл у стылі позняга барока, дзе знаходзіцца ікона, – адзін з трох у Беларусі, які носіць тытул малой базілікі.

Абраз Маці Божай Будслаўскай стаў для беларусаў нацыянальным здабыткам. У 1998 годзе 2 ліпеня адбылася каранацыя абраза-легенды. Гэтая па­дзея надала Будслаўскаму касцёлу новы ганаровы статус Нацыянальнага санктуа­рыя – сховішчы святыні-апякункі краіны.

Цудам вернікі лічаць і тое, што праз 400 гадоў фарбы на абразе не пацьмянелі, а колькасць пілігрымаў да яе з кожным годам расце.

Летам 2021 года ў Будслаўскім касцёле здарыўся вялікі пажар, абвалілася частка даху. Валанцёры з першых гадзін разбіралі наступствы, у кароткі тэрмін на аднаўленне святога месца сабралі вялікія грошы. І ў 2022-м, паспеўшы да свайго галоўнага свята, Будслаўскі касцёл зноў адкрыўся.

Пілігрымы, якія накіроўваюцца ў Будслаў, шмат даведваюцца пра традыцыйную мясцовую культуру, народныя рамёствы, звычаі і кухню.

Саламяныя вырабы майстроў Крупскага Дома рамёстваў.

Феномен нашай культуры

Не маюць аналагаў у свеце Беларускія творы з саломкі, якія з’яўляюцца адной з найбольш нацыянальна адметных форм выяўлення нашых духоўных каштоўнасцяў і мастацкіх традыцый. Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў Беларусі гэты від рамяства набыў новае жыццё, узбагаціў арсенал народнага мастацтва новымі знаходкамі, стаў масавым відам сучаснай мастацкай творчасці. Вызначэнне «беларуская саломка» набыло значэнне нацыянальнага брэнда. Мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыіруюцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.

Пляценнем саломкі займаліся здаўна. За плячыма гэтага рамяства не адна тысяча гадоў, бярэ свае вытокі яно ад старадаўніх абрадаў, звязаных з культам хлеба і ўрадлівасці.

У канцы ХХ стагоддзя адбыўся сапраўдны росквіт беларускага саломапляцення, змяніліся яе характар і стылістыка. У 2003 і 2005 гадах праведзены міжнародныя фестывалі мастацтва саломкі ў Мінску.

Для сваіх мэт майстры выкарыстоўваюць выключна прыродны матэрыял, які здабываецца традыцыйнымі метадамі. Доўгія сцяблы жыта ці пшаніцы выразаюць уручную, сярпом, каб захаваць іх якасць і эластычнасць, а таксама каларыстычныя асаблівасці.

Культурная каштоўнасць характарызуецца разнастайнасцю відаў прымянення матэрыя­лу і прыёмаў рамяства, формаў вырабаў. Адрозніваюць чатыры асноўныя віды мастацкай апрацоўкі саломкі: спіральнае пляценне, пляценне прамых і аб’ёмных пляцёнак, саламяная пластыка (аплікацыя), канструяванне з саломін («павукі»). У мастацкім саломапляценні выкарыстоўваецца шырокі дыяпазон тэхналагічных прыёмаў.

Саломапляценне – выразны феномен беларускай культуры, а яго захаванне і развіццё – адно з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці па ахове спадчыны.

Мастацкія практыкі саломапляцення з’яўляюцца жывой традыцыяй, якая бесперапынна ўзбагачаецца. У краіне нават наладжана сістэма навучання рамяству і перадачы ведаў.

З творчым натхненнем спасцігаюць іх і крупскія майстры. Можна лічыць, што ўласныя традыцыі з’явіліся у Крупскім Доме рамёстваў. Дарэчы, зусім нядаўна мы пісалі пра апошнія творы, вырабленыя нашымі ўмельцамі. Гэта і саламяныя павукі, і цэлыя скульптурныя кампазіцыі, якія нават маюць свой сюжэт.

Дарэчы, на Міншчыне традыцыйна, раз у тры гады, ладзіцца свята-конкурс «Саламяны павук». І ўдзельнікі ад Крупскага раёна ніколі не вярнуліся адтуль без дыпломаў.

Да слова, разам з абрадам «Калядныя цары» ў Семежава, урачыстасцю ў гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай у Будславе і беларускай саломкай у спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўнесены веснавы абрад «Юр’еўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна і культура ляснога бортніцтва Беларусі на прыкладзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.