krupki.by

ru RU be BE en EN

28 чалавек займаюцца ў клубе майстроў «Таленты Крупшчыны»



28 чалавек займаюцца ў клубе майстроў «Таленты Крупшчыны»

Автор / Общество / Вторник, 07 февраля 2023 08:31 / Просмотров: 747

Ёсць месцы, у якія хочацца вяртацца зноў і зноў. Для мяне адным з такіх утульных куткоў з’яўляецца Крупскі раённы Дом рамёстваў. Кожны раз шэдэўры, створаныя ўмелымі рукамі майстроў, успрымаюцца па-новаму. А яшчэ тут яскрава адчуваецца сувязь з нашымі далёкімі продкамі.

Уяўляецца, як клапатлівыя гаспадыні завіхаліся ля печы, гатуючы смачныя стравы. А доўгімі зімовымі вечарамі садзіліся за ткацкі станок, калаўрот, плялі саламяныя абярэгі і спявалі народныя песні. А мужчыны тым часам займаліся разьбой па дрэве – майстравалі калыскі, прылады працы і рознае начынне.

Час ідзе, у кожным доме сучасная тэхніка, у продажы – вялікае мноства тавараў на любы густ. Але ўсё роўна каштоўнымі застаюцца рэчы, створаныя рукамі чалавека.

У Доме рамёстваў працуе клуб майстроў «Таленты Крупшчыны» – 28 чалавек займаюцца разнастайнымі відамі дзейнасці. Кожны месяц яны збіраюцца, каб падзяліцца новымі ідэямі, паказаць свае тварэнні і паглядзець на тое, што прыдумалі іншыя. На выставе – вязаныя капялюшыкі і пальчаткі, тканыя і плеценыя паясы, драўляныя падсвечнікі і вазы, саламяныя вырабы, размаляваныя велікодныя яйкі і анёлы. На адно з такіх творчых пасе­джанняў трапілі і мы. Дарэчы, у гэтым годзе аднавіўся склад клуба. Загадчык Дома рамёстваў Таццяна Сухаплюева абмеркавала з майстрамі план работы на бягучы год, правяла анкетаванне. А затым – майстар-класы ад умельцаў.

Жанчыны захапляліся вязанымі каўнерыкамі і капялюшыкамі.

– Гэта ірландскія карункі, – тлумачыць майстар Людміла Уладзіміраўна Дойлід. – Спачатку вяжуцца матывы, затым яны аб’ядноўваюцца паміж сабой ажурнай сетачкай. Дарэчы, сетачка – самае складанае ў гэтай тэхналогіі. Бо плесці трэба на плоскасці. Хутка пачынаюць балець рукі, спіна, шыя. Не раз чула, як майстрыхі жаліліся, што навязалі мноства матываў, а як дайшла чарга да сетачкі, кідалі гэта рамяство. Прызнацца, я і сама разоў пяць кідала. А ўжо ноччу думкі ў галаве – прыдумвала розныя зручныя спосабы для свайго захаплення. Бо так хацелася ствараць прыгажосць. І гэта прага перамагла. Цяпер размяшчаю звязаныя матывы на паралонавай падушачцы, замацоўваю іх булаўкамі. Набыла акуляры-лінзы і налобны ліхтарык – стварыла ўмовы. І вось я ўжо трынаццаты год займаюся ірландскімі карункамі, вяжу ­адзенне і аксэсуары, галаўныя ўборы, пальчаткі.

Людміла Уладзіміраўна прадэманстравала прысутным сваё майстэрства. А затым усе перайшлі да ткацкага станка.

Майстар са званнем «народны» Яніна Паўлаўна Мікульчык тчэ пояс.

– Каб атрымаўся малюнак, трэба браць розныя ніткі – фонавую і ўзорную, – тлумачыць Яніна Паўлаўна. – Вось у мяне жоўтая і чырвоная ніткі. Усяго 29 узорных і 58 фонавых. Усё снуецца. Галоўнае, зразумець, дзе знаходзіцца ўзор – зверху ці знізу.

Яніна Паўлаўна натхнёна тчэ – а на нашых вачах пачынае нараджацца пояс, у які столькі пакладзена сіл і любові.

Нельга было прайсці міма драўляных падсвечнікаў і ваз. Усё гэта зроблена рукамі Уладзіміра Мікалаевіча Саснова. Як прызнаўся майстар, захапіўся рамяством па дрэве, калі выйшаў на пенсію – трэба было заняць чым-небудзь рукі.

– Напэўна, гены, – кажа Ула­дзімір Мікалаевіч. – Бацька мой, як і я, па прафесіі – ваенны. А па захапленні быў чырвонадраўлянцам. Вось гэты падсвечнік і ваза зроблены па тэхналогіі сегментнага тачэння. Выраб робіцца не з цэльнага куска драўніны, а з асобных сегментаў, якія склейваюцца і абточваюцца.

– Ваза драўляная, але з рознымі колерамі – цёмным і светлым, – заўважаю.

– Каб выраб быў рознакаляровым, прымяняюцца розныя пароды дрэў, – патлумачыў майстар. – У такіх вазах шыкоўна глядзяцца саламяныя кветкі.

Уладзімір Мікалаевіч прызнаўся, што разьба па дрэве – справа захапляльная. І калі па нейкіх прычынах не займаецца ёю, то вельмі сумуе. Асаблівую асалоду атрымоўвае ад выніку сваёй працы. У калекцыі аўтара – цукерніцы, салатнікі, вазы, гарлачыкі, велікодныя яйкі на падстаўках. Без падарункаў сваякі і сябры не застаюцца.

А вырабам Уладзіміра Мікалаевіча мастацкае аздабленне надае Зоя Андрэеўна Ягорава – размалёўвае гуашшу.

– Я вельмі люблю маляваць, – кажа Зоя Андрэеўна. – А гады два назад зацікавілася роспісам па дрэве. Падабаюцца велікодныя матывы. Па маёй просьбе Уладзімір Мікалаевіч зрабіў яйкі на падстаўках, анёлаў, а я іх размалявала. Канешне, са стварэннем карціны не параўнаць – што на плоскасці малюеш, а што на акружнасці. І вочы стамляюцца, і рукі, але справа гэта цікавая. І на радасць іншым. Прыхаджанам храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы спадабаліся сувеніры, ужо заказваюць да свята. Так што, сумаваць няма калі (усміхаецца).

Чарговая паездка ў Дом рамёстваў пакінула прыемныя ўражанні ад новых знаёмстваў і захапленне творчасцю народных умельцаў.

Іна ГАРА.

Тэги

Автор

admin

admin

Актуально

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе вакциной «Гриппол-плюс», страна производитель - Россия ??‍⚕️ Вакцинироваться можно только после консультации и осмотра. Желающим обращаться на свой терапевтический участок. Дополнительную информацию можно получить по телефону 2-02-90.

3, 5 и 6 ноября пройдут "прямые линии" с психологом Крупской ЦРБ

В рамках Международного дня инвалидов 3, 5 и 6 ноября с 10.00-15.00 будут организованы "прямые линии" с психологом Крупской ЦРБ. Желающим обращаться по тел. 4-25-73.

1 ноября "прямую линию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 1 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами райисполкома СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.