krupki.by

ru RU be BE en EN

Першапачатковым месцам дыслакацыі групы Алены Колесавай стаў лясны масіў на поўдні Крупскага раёна



Першапачатковым месцам дыслакацыі групы Алены Колесавай стаў лясны масіў на поўдні Крупскага раёна

Автор / Общество / Понедельник, 10 апреля 2023 10:17 / Просмотров: 474

Працягваем нататкі пра групу Алены Колесавай. Праз колькі часу пасля высадкі дэсантніцы наладзілі сувязь з партызанамі.

Віктар Лівенцаў, будучы Герой Савецкага Саюза, камандзір партызанскага злучэння, у сваёй кнізе «Партызанскі край», (якая, дарэчы, з’яўляецца настольнай у аўтара артыкула, бо была падорана яму за «хорошую учебу и примерное поведение» яшчэ ў школьныя гады) успамінае, што калі яны праходзілі праз Крупскі раён, то выпадкова сустрэліся і з дэсантніцамі. Вось што ён піша: «На небольшой полянке собралась почти вся группа Лены: маленькая и суетливая Анка (Аня Минаева – Д.Х.), прозванная за свой рост «Пуговка»; молодая и красивая, но уже с прядями седых волос Надя (Белова – Д.Х.), комиссар группы Игорь, худощавая Нина (Шинкаренко – Д.Х.), Вера (Ромащенко – Д.Х.) стояла на посту».

Асобна Лівенцаў таксама малюе і партрэт Алены  Колесавай: «Действительно, Лена была прекрасным, обаятельным человеком. Вся группа очень любила эту девушку за ее жизнерадостность и простоту, за смелость и находчивость. Среди местного населения она пользовалась большим авторитетом. Гитлеровцы люто ненавидели Колесову. Они называли ее «советский комиссар», а когда узнали, что она имеет боевые ордена, стали называть «комиссар со звездой», обещая большие награды тому, кто захватит ее».

З прыведзенага адрыўка застаецца незразумелай адна дэталь. Лівенцаў піша пра камісара групы Ігара. Больш не ў адной друкаванай крыніцы, таксама ва ўспамінах сучаснікаў згадкі пра Ігара, камісара групы, аўтар артыкула не знайшоў…

Першапачатковым месцам дыслакацыі групы стаў лясны масіў на поўдні Крупскага раёна каля вёскі Мігаўшчына. Адсюль Алена Колесава з Тоней Лапінай пайшлі на дамоўленую яшчэ ў Маскве сустрэчу з камандзірам другой разведвальнай групы Барысам Вацлаўскім. Група  мела радыёсувязь з Вялікай Зямлёй. На сустрэчу ў вёсцы Прудок дзяўчаты прыйшлі са зброяй, у ваеннай форме, а Колесава – з ордэнам Чырвонага Сцяга на грудзях. Як мясцовыя жыхары сустракалі пасланцаў Вялікай Зямлі, адзначала ў сваім дзённіку другая дэсантніца, Клаўдзія Міларадава: «Вот мы в белорусской деревне, идем через Словч, подходим к деревне Прудок. Навстречу вышли разодетые девушки. На всех праздничные платья, яркие хустки, цветы в руках. Они радостно подскочили к нам, а одна из них, похожая на цыганочку (Ніна Крышталь, яна потым з сястрой Кацярынай была партызанскай сувязной – Д.Х.), бросилась мне на шею, поцеловала и заплакала. Я ее спросила: «Чего же ты, глупенькая, плачешь?» Она сквозь слезы отвечает: «Да не верится мне, что я вижу здесь, перед собой, своих советских людей, красно­армейцев». И Нина наклоняется и целует мой орден. Мы спросили, куда они направляются. Оказывается, нас искать. «Нам сказали, что был тут выброшен десант, так мы и шли к вам». Нас повели в деревню. По пути из кустов к нам выскакивали мужчины. Озираясь по сторонам, они расспрашивали про жизнь на Большой Земле, про фронт, просили газеты».

Але, на жаль, на той раз сустрэча з Вацлаўскім не адбылася, ён свое­часова не атрымаў радыёграму з цэнтра. Наступная сустрэча з ім павінна была адбыцца праз пяць дзён. На гэты раз 6 мая 1942 года Колесава накіравала Антаніну Лапіну і Аляксандру Лісіцыну. Дзяўчаты пайшлі ў ваеннай форме, але без зброі. На другі дзень стала вядома, што каля вёскі Выдрыца іх затрымалі мясцовыя паліцэйскія.

Лішай (Ясінская) Раіса Пятроўна ў гады вайны была яшчэ дзяўчынкай, жыла ў Крупках. Яе дзіцячая памяць занатавала наступны эпізод: «Говорят, ведут партизанку. Мы, детвора, высыпали на улицу, видим: идет полицейский с автоматом в руках, за ним девушка в шапке со звездочкой, телогрейке, юбке, сапогах, сзади фин на лошади». Невядома толькі, каго з дэсантніц бачыла Раіса, ды гэта і не прынцыпова.

Пазней, пасля вайны, Антаніна Лапіна распавядала, што іх пабілі, звязалі і адправілі ў Крупкі ў гестапа. Адтуль перавялі ў Барысаўскую турму, праводзілі допыты. Дзяўчаты былі ў ваеннай форме, а Лапіна, да таго ж, з медалём «За адвагу». Яны назвалі толькі тых, хто загінуў пры дэсантаванні, і гэта выратавала вязням жыццё. Іх накіравалі ў канц­лагер, адкуль пасля вызвалення ад няволі вярнулася толькі Антаніна.

11 мая, нарэшце, адбылася сустрэча з Вацлаўскім. Праз яго Колесава папрасіла перадаць радыёграму ў Цэнтр з просьбай прыслаць хірурга для нерухомай Зіны. Праз некалькі дзён Вацлаўскі паведаміў, што Цэнтр абяцаў разам з чарговай разведгрупай прыслаць доктара. Але дастаўка ўрача ў варожы тыл па аб’ектыўных прычынах затрымлівалася. Марозава ж вельмі пакутвала ад болю і ад таго, што, на яе думку, з’яўлялася абузай для дзяўчат. Пра няшчасце, якое, па яго словах, адбылося 25 мая, пазней расказваў Рыгор Якаўлевіч Сарока, кіраўнік другой разведвальнай групы. «Разу­меючы, што яе, паралізаваную, вылечыць у палявых умовах нельга і што яна з’яўляецца абузай для сябровак, Зіна прыняла, як ёй здавалася, справядлівае рашэнне. Яна папрасіла даць ёй пісталет, каб дапамагчы яго пачысціць і змазаць. Яе просьбу задаволілі, мяркуючы, што гэта неяк адцягне ўвагу ад болю. Але праз кароткі час раздаўся выстрал, смерць наступіла імгненна. Усе глыбока перажывалі гэтую трагедыю, асабліва Лёля, якая ў памяць аб сяброўцы прымацавала на сваёй гімнасцёрцы разам з ордэнам Чырвонага Сцяга Зінін ордэн Чырвонай зоркі. «Цяпер я буду за дваіх біць фашысцкую гадзіну», – сказала Колесава».

Тым часам дэсантніцы абсталявалі свой лагер недалёка ад вёскі Мігаўшчына, пачалі баявую дзейнасць, налажвалі сувязь з мясцовым насельніцтвам. Адным з першых ім пачаў дапамагаць ляснік Аляксей Рашэтнік. Але знайшоўся здраднік, які данёс пра яго сувязі з партызанамі. Уся сям’я патрыёта была расстраляна. 

Паміж групамі Вацлаўскага, Сарокі, Колесавай, а пазней яшчэ і Бухава, была ўстаноўлена сувязь і кардынацыя дзеянняў, хаця размяшчаліся яны прыкладна 5-8 кіламетраў адна ад другой і дзейнічалі самастойна.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.