krupki.by

ru RU be BE en EN

Дзе дзейнічаў у 1942 годзе разведцэнтр штаба Заходняга фронту і што такое Партызанск на Бабры?



Дзе дзейнічаў у 1942 годзе разведцэнтр штаба Заходняга фронту і што такое Партызанск на Бабры?

Автор / Общество / Понедельник, 08 мая 2023 10:37 / Просмотров: 708

Паведамім некалькі цікавых і малавядомых фактаў пра тое, як разгортвалася на Крупшчыне барацьба супраць ворагаў.

Сапраўды, што ж гэта за Партызанск на самой справе? Адказ мы знаходзім у кнізе «Партызанскімі сцяжынамі» аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі, былога камандзіра 128-га асобнага атрада М.Ф. Сперанскага: «Как только мы узнали, что на нескольких станциях выгрузились фронтовые гитлеровские части и в сторону нашего леса тремя путями движется целая дивизия, мы оставили свой город Партизанск, как некоторые называли хорошо обжитый лагерь на берегу Бобра, и вместе со всеми соседними отрядами ушли в знакомые нам Усакинские леса».

Лагер 128-га партызанскага атрада – гэта ўмоўны горад у вузкім сэнсе слова.

У больш шырокім сэнсе можна назваць і іншыя ўмоўныя вуліцы-лагеры партызан атрадаў Ізоха, Юданава, дэсантных груп Бухава, Сарокі, Колесавай, Вацлаўскага, якія дыслацыраваліся на адлегласці 5-10 кіламетраў адзін ад другога ў лясным масіве ад вёсак Гумны да Выдрыцы. Цэлы буйны партызанскі горад, пра які распавя­дзём больш падрабязна.

Пачыналася яго будаўніцтва яшчэ ў красавіку 1942 года з высадкі ў крупскіх лясах дэсантнікаў Барыса Вацлаўскага. Барыс Мікалаевіч хутка ацаніў перавагі мясцовасці: вялікі лясны масіў, адносна недалёка ад буйных гарадоў Барысава і Оршы, а галоўнае, ад чыгункі, на якой магчыма было здзяйсняць дыверсіі. Ён звязаўся па рацыі з разведцэнтрам. Хутка пасля гэтага кіраўнік цэнтра падпалкоўнік А.К. Спрогіс накіраваў у гэтую мясцовасць яшчэ некалькі разведгруп, а летам 1942 года разам з чарговай развед­групай і сам выкінуўся з парашутам, каб арганізаваць узаемадзеянне дэсантнікаў і партызан на месцы.

Разведцэнтр быў створаны на Крупшчыне ў лясным масіве каля вёскі Гумны. Спрогіс правёў нараду з прадстаўнікамі разведгруп і партызанамі адразу ж пасля дэсантавання. Яна працягвалася 2 дні. Спачатку кіраўнікі разведвальна-дыверсійных груп і партызанскія камандзіры дакладвалі пра зробленае.

«За июнь-июль пущено под откос 12 фашистских эшелонов, – паведаміў Рыгор Якаўлевіч Сарока. – Уничтожено немало вражеской техники и живой силы противника. Повреждены несколько десятков километров проводной связи. Можно было бы сделать больше, но фашисты усилили охрану железной дороги, по обе стороны стали вырубать лес, снижена скорость движения поездов».

Барысу Мікалаевічу Вацлаўскаму таксама было пра што дакладваць: «Кроме ведения разведки в районах Борисова, Крупок, Толочина бойцами отряда пущено под откос 10 железнодорожных составов с живой силой, различной техникой и грузами, уничтожено до полутора тысяч солдат и офицеров. Сожжено также 25 автомобилей, убито и ранено более ста оккупантов, взорвано два железнодорожных моста. Мы взаимодействуем с партизанскими отрядами Сергея Жунина, Виктора Свистунова, систематически через рацию передаем агентурные сведения о противнике в районе дислокации диверсионных групп.

Аляксей Андрэевіч Бухаў таксама даклаў пра дыверсіі на чыгунцы і асобна спыніўся на разведвальнай рабоце, якую праводзілі ў Барысаве дзве дэсантніцы яго групы Ганна Кулікова (псеўданім «Белка») і Анастасія Лісіна («Горностай»).

Дарэчы, трэба адзначыць, што менавіта група Бухава найбольш эфектыўна праводзіла разведвальную работу. Ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, як адзначана ў наградным лісце менавіта за тое, што група актыўна займалася разведвальнай дзейнасцю і перадала ў цэнтр нямала цэнных звестак. Б.М. Вацлаўскі ж узнагароджаны за сваю партызанскую дзейнасць ордэнам Леніна.

На нарадзе камандзір партызанскага атрада імя Варашылава Ф.В. Юданаў паведаміў, што атрад быў створаны ў красавіку 1942 года на аснове групы з 47 чалавек былых ваеннапалонных і за кароткі час вырас да 350 чалавек. На яго рахунку таксама шмат пушчаных пад адхон эшалонаў, праведзеных баявых аперацый, у прыватнасці, спалены мост на рацэ Можа каля вёскі Узнаж.

Васіль Паўлавіч Свістуноў, які са сту­дзеня 1942 года стаў камандзірам 128-га атрада замест М.Ф. Спяранскага, адзначыў, што атрад пасля таго, як з нагоды блакады Клічаўскай партызанскай зоны перабазіраваўся ў Крупскі раён, 13, 22 і 24 жніўня пусціў пад адхон тры эшалоны праціўніка на чыгунцы ў раёне станцыі Крупкі.

У выніку двухдзённая нарада ў лесе пад Гумнамі фактычна ператварылася ў школу ўдасканалення тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў каманднага саставу атрадаў і штаба аператыўнай групы.

«Первым делом, – пазней успамінаў Артур Спрогіс, – вручили им письма от родных и близких, обновили экипировку. За общими разговорами люди почувствовали раскованность, шутили, смеялись, позабыв на время о своих невзгодах. После кратковременного отдыха мы с комиссаром объявили разведчикам приказ штаба фронта, уточнили новые маршруты, боевые задачи, сменили пароли, шифры, радиопозывные. Рассказали о положении на фронтах, о развернувшемся движении сопротивления против гитлеровцев во Франции и Югославии».

На нарадзе было вырашана аб’яднанымі сіламі разграміць добра ўмацаваны і даволі шматлікі гарнізон праціўніка ў Выдрыцы. Баявая аперацыя была прызначана на 11 верасня. Як яна прайшла, мы адзначалі раней у артыкуле пра Алену Колесаву.

«После разгрома гарнизона в Выдрице, – успамінаў Спрогіс, – я понимал, что гитлеровцы не станут мириться с такой занозой, как наш отряд. Кроме того, дерзкие рейды белорусских партизан по немецким тылам расстраивали их планы по колонизации оккупированных советских территорий. Разведка установила, что эсэсовцы усиливают свой опорный пункт в зоне особого отряда. Стягиваются подразделения 403-й дивизии, батальоны власовцев, военно-полевой жандармерии и местной полиции».

Супраць партызан, якія дзейнічалі ў Мінскай вобласці, была накіравана і знятая з фронту 1-я мотапяхотная брыгада СС пад камандаваннем генерал-маёра СС Карла фон Трайенфельда. М.Ф. Сперанскі, якога мы цытавалі ў пачатку артыкула, праўда, піша пра дывізію. Карная аперацыя мела кодавую назву «Балотная ліхаманка».

І. Каўтун у артыкуле «Брыгада СС спецыяльнага прызначэння», надрукаваным у зборніку «Тайны СС», азначыў наступнае: «Когда 10 сентября 1942 года соединение сняли с фронта и перевели под Борисов (населенный пункт Выдрица), чтобы применить в операции «Болотная лихорадка», подчиненные Тройенфельда уже обладали большим боевым и карательным опытом».

У сувязі са склаўшыміся абставінамі партызаны 128-га атрада, як адзначалася ў прыведзеным вышэй урыўку, пакінулі Партызанск і перадыслацыраваліся зноў ва Усакінскія лясы. Група Вацлаўскага Б.М. таксама пачала рэйд за межы Крупскага раёна. Дыверсійныя ж групы Р.Я. Сарокі, А.А. Бухава ўліліся ў партызанскі атрад імя Варашылава пад камандаваннем Ф.В. Юданава.

Карная аперацыя працягвалася да 20 верасня, пасля чаго партызаны і дыверсійныя групы зноў актывізавалі сваю дзейнасць.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.