krupki.by

ru RU be BE en EN

30 верасня газета "Крупскі веснік" адзначае свой 92-гі Дзень нараджэння



30 верасня газета "Крупскі веснік" адзначае свой 92-гі Дзень нараджэння

Автор / Общество / Суббота, 30 сентября 2023 09:20 / Просмотров: 613

"Працуе розум і душа" – так вобразна апісаў свае адчуванні адзін з нашых падпісчыкаў, калі ён чытае «Крупскі веснік».

А гэта як раз і ёсць галоўная мэта, да якой мы, журналісты, імкнемся, ствараючы свае артыкулы і нарысы, замалёўкі і інтэрв’ю.

Як раз сёння, 30 верасня, наша газета адзначае свой 92-гі Дзень нараджэння. І гэта добрая нагода паразважаць пра цяперашняе і лёс друкаваных СМІ.

Медыйны свет перажывае шматлікія дыскусіі наконт будучага газет. Асобныя гавораць, што праз некалькі гадоў людзі забудуцца пра друкаваную прэсу і будуць атрымліваць інфармацыю выключна ў Інтэрнэце. Дарэчы, гаворкі гэтыя не новыя, ды і Інтэрнэт, як усе мы добра ведаем, з’явіўся не ўчора…

Гучаць меркаванні пра тое, што друкаваныя СМІ не вытрымліваюць канкурэнцыі з Інтэрнэтам. А мы і не канкурыруем. Наша рэдакцыя і сама ўжо даўно актыўна і паспяхова працуе ў сусветнай электроннай прасторы. Думаю, кожны ведае наш сайт, групы ў сацыяльных сетках і месэнджэрах – ад Аднакласнікаў да ТікТок.

Але, як бы там ні было, роднае і блізкае, змястоўнае і душэўнае – менавіта газета. І вось чаму. Інтэрнэт – гэта навіны. Хутка, цікава, з фота і відэа. Але пераважна не больш таго. Да таго ж цяпер ленты напаўняюцца з такой хуткасцю, што не паспяваеш нават сачыць. І не толькі гэта. У нашым прафесійным асяроддзі зараз усё больш гавораць, што з індустрыі навін друкаваныя СМІ выходзяць у індустрыю аналітыкі. А гэта ўжо зусім іншы ўзровень.

У газетных артыкулах – роздум і розум нашых журналістаў і іншых аўтараў, аналітыка падзей, погляды і разважанні, розныя меркаванні. І гэта цягне за сабой роздум чытача. Не важна, раз­дзяляе ён падыходы аўтара ці не. Галоўнае – ён аналізуе, параўноўвае, абдумвае жыццё, тыя ці іншыя працэсы ў ім, сваё месца ў гэтых працэсах. А праз гэта перажывае пачуцці, эмоцыі. Мы імкнемся, каб яны былі канструктыўныя, найбольш станоўчыя і пазітыўныя. Згадзіцеся, іншага ў нашым пярэстым інфармацыйным асяроддзі і так хапае. Значыць, як зазначыў той наш чытач, – працуе розум і душа.

Вяртаючыся з творчых камандзіровак, калегі ўвесь час расказваюць, як героі іх будучых артыкулаў захоўваюць газеты ці выразкі з публікацыя­мі ці то пра іх, ці то пра дзяцей, родзічаў і сяброў, аж з часоў «Ленінскім курсам». Што б ні казалі, але для людзей гэта важна. А для нас прыемна і з’яўляецца найвышэйшай адзнакай творчай працы і сведчыць пра тое, што газета патрэбна. Мяркую, што ў 92-гі (!) Дзень нараджэння раёнкі маю поўнае права пра гэта гаварыць.

Увогуле я за тое, каб было ўсё, каб у лю­дзей быў выбар той крыніцы інфармацыі, якая яму блізкая і цікавая, адпавядае яго інфармацыйным запытам і густу. І калектыў нашай рэдакцыі паспявае працаваць на розных платформах якасна і прафесійна, пад патрэбы часу. За што вялікі дзякуй калегам, яны ўкладваюць у сваю працу розум і душу.

Але я зноў пра сваё! І тут мушу зрабіць акцэнт, што, выпісваючы газету, вы, шаноўныя чытачы, падтрымліваеце рэдакцыю рублём. А гэта значыць, што будзе і газета, і сайт, і сацсеткі, і ТікТок, і ўсё наступнае, што прапануе нам хутка­плынны час.

Дарэчы, хто не паспеў аформіць падпіску на «Крупскі веснік» на кастрычнік і чацвёрты квартал, то адкрыю вам сакрэт: ёсць яшчэ пара-тройка дзён, калі можна гэта зрабіць. Звярніцеся да свайго паштальёна або ў любое паштовае аддзяленне.

Будзем разам і надалей!

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.