– Зарыбленне мы правялі за кошт сродкаў, атрыманых ад уплаты членскіх узносаў рыбаловаў-аматараў, – зазначыў дырэктар заказніка Сяргей Мазнёў. – У вадаём выпушчана звыш 4 тысяч 600 шчупачкоў сяголеткаў, сярэдняштучная маса якіх 380 грамаў, а агульная вага – 1 770 кілаграмаў. Даставіла іх да нашых рыбалоўных угоддзяў адкрытае акцыянернае таварыства «Палессе» Пінскага раёна, што на Брэстчыне. Гібелі рыбы пры транспартыроўцы не было, бо яна ажыццяўлялася спецыяльнай аўтамашынай з кіслародам.
Што ж, хаця клёў цяпер не такі, як улетку, але ж рыбаловы-аматары выкарыстоўваюць любую магчымасць, каб атрымаць асалоду ад лоўлі рыбы.