Асабовыя і прафесійныя якасці, светапогляд, грамадзянская пазіцыя – патрабаванні сур’ёзныя. І гэта не здарма, бо і задачы перад партыяй стаяць маштабныя.
– Партыя актыўна фарміруе каманду аднадумцаў, прафесіяналаў, патрыётаў, якіх мы будзем падтрымліваць падчас электаральных кампаній, – адзначыла старшыня Крупскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Ірына Шамашова. – Партыйцы выступаюць за незалежнасць нашай краіны, мацуюць яе сваімі справамі дзеля будучага наступных пакаленняў беларусаў. Галоўная задача аднапартыйцаў – працягваць курс на пабудову моцнай і незалежнай Беларусі.
Члены Савета Крупскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» таксама абмеркавалі план работы на лістапад. Падрабязна было разгледжана пытанне ўліку членаў раённага аддзялення і вядзенне адпаведнай электроннай базы.
Уступленне ў партыю – крок важны і важкі. Таму гэта абавязкова павінна стаць яркай падзеяй. Менавіта так напярэдадні і прайшло ўрачыстае ўручэнне партыйных білетаў прадстаўнікам сферы адукацыі.
– Адукацыя была і заўсёды застаецца прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палітыкі краіны, – адзначыла, вітаючы новых аднапартыйцаў, Ірына Шамашова. – Прафесія настаўніка з’яўляецца адной з самых важных у нашай дзяржаве. Ад вынікаў педагагічнай працы залежыць, кім стануць нашы дзеці заўтра, якой будзе будучыня нашай краіны.
Яна пажадала калегам выхоўваць самастойных, мэтанакіраваных людзей, патрыётаў сваёй Радзімы.
Партыйная сям’я ў Крупках павялічваецца, людзі выказваюць свае намеры далучыцца да новага партыйнага руху, што сведчыць пра іх высокую грамадскую свядомасць.