krupki.by

ru RU be BE en EN

Краязнаўчая работа школьнікаў з Худаўцоў будзе прадстаўлена на рэспубліканскім конкурсе «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»



Краязнаўчая работа школьнікаў з Худаўцоў будзе прадстаўлена на рэспубліканскім конкурсе «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

Автор / Общество / Среда, 28 октября 2015 10:07 / Просмотров: 3000

Краязнаўчая работа школьнікаў з Худаўцоў будзе прадстаўлена на рэспубліканскім конкурсе «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»Гэты конкурс праходзіць сёлета ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Я – грамадзянін Беларусі». Навучэнцам было прапанавана самастойна выбіраць напрамак краязнаўчай дзейнасці і ў адпаведнасці з ім удзельнічаць у адным з заяўленых акцыяй конкурсаў.

Старшакласнікаў з Худавецкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад сярэдняя школа зацікавіў напрамак творчых праектаў «Мае землякi – мой гонар». І гэта не выпадкова, бо побач з імі, у адной вёсцы, жыве чалавек, вельмі вядомы ў нашым раёне і добра знаёмы хлопчыкам і дзяўчынкам. Гэта воін-інтэрнацыяналіст, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Сяргей Рабчынскі.

Ідэя натхніла, і дзеці пачалі працаваць, з кожным днём усё больш захапляючыся сваім творчым даследаваннем. Давялося сабраць і вывучыць шмат цікавага матэрыялу, зноў і зноў сустракацца са сваім героем, перажываць і пераасэнсоўваць падзеі гадоў, што сталі вогненнымі для тых, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у далёкай краіне. Потым дзеці прызналіся, што працаваць было лёгка, бо не толькі тэма аказалася сама па сабе вельмі хвалюючай, але і падышлі да яе надзвычай блізка, адчулі ўсёй душой. А дапамагла ў гэтым кіраўнік праекта, настаўніца школы і жонка героя даследавання Марыя Васільеўна Рабчынская. Таму не дзіўна, што работа атрымалася змястоўная, эмацыянальная і абсалютна заслужана прызнана лепшай на раённым этапе і абрана абласной камісіяй для прадстаўлення ў фінале. І зараз юныя даследчыкі рыхтуюцца прэзентаваць яе на выніковым этапе рэспубліканскага конкурсу. 

Мы пацікавіліся ў творчай групы школьнікаў з Худаўцоў, як працавалася, што запомнілася больш за ўсё. Вось што яны расказалі.

Яна Рабчынская, вучаніца 9 класа:

– Вельмі радасна, што мы аказаліся пераможцамі сярод школ раёна ў конкурсе праектаў «Мае землякі – мой гонар»  у намінацыі «Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны».  Калі нам Марыя Васільеўна прапанавала паўдзельнічаць  у стварэнні праекта, мы адразу згадзіліся і потым не пашкадавалі. Працаваць аказалася вельмі цікава. Тым больш, што галоўным героем з’яўляецца былы выпускнік нашай школы, наш аднавясковец Сяргей Уладзіміравіч Рабчынскі, з якім мы не раз сустракаліся ў школе. Перш, чым прыступіць да работы, мы абмяркоўвалі тэму, прапаноўвалі ідэі, выпрацоўвалі план дзеяння, фармулявалі назвы раздзелаў. Працавалі ўсе вельмі дружна. 

Наталля Стадзінчук, вучаніца 8 класа:

– Наша работа складаецца з шасці раздзелаў: «Ад роднае зямлі…», «Вогненнымі дарогамі Афганістана…», «Сабе – гонар! Нашчадкам – памяць! Радзіме – слава!», «Узнагароды», «Публікацыі ў сродках масавай інфармацыі», «Фотагалерэя». Такім чынам, пры стварэнні работы мы мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці краязнаўцаў, гісторыкаў,  карэспандэнтаў, фатографаў, дызайнераў –  гэта вельмі захапляльна. У стварэнні праекта я ўдзельнічала ўпершыню і мне спадабалася.

Раман Бараноўскі, вучань 9 класа:

– Праца над кожным раздзелам была па-свойму цікавай. Каб атрымаць неабходную інфармацыю, мы сустракаліся з рознымі людзьмі, выкарыстоўвалі Internet, працавалі з выданнямі перыядычнага друку: газетай «Крупскі веснік», «Ваенная газета», кнігай «Памяць. Крупскі раён», вывучалі фотаздымкі, лісты, падзякі, узнагароды, граматы, якія атрымаў Сяргей Уладзіміравіч падчас службы ў Афганістане і ў мірны час. Знаёміліся з яго дзейнасцю ў рамках грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Асабліва запомніліся сустрэчы з Сяргеем Уладзіміравічам, на якіх ён дзяліўся з намі сваімі ўспамінамі. Мне цікава было ўдзельнічаць у гэтай рабоце.

Марыя Васільеўна Рабчынская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры:

– Я хачу адзначыць, што ў стварэнні і выпуску праекта  «Мае землякі – мой гонар»  прынялі ўдзел і дапамаглі нам многія людзі.  Па-першае, гэта сам Сяргей Уладзіміравіч, ён ахвотна працаваў з дзецьмі і змог іх сапраўды зацікавіць, прадставіў шмат матэрыялаў, успамінаў, выказаў свае меркаванні па самых розных пытаннях. Кожная сустрэча з ім – гэта ўрок мужнасці, любові да роднай зямлі, сваёй Радзімы. Цёплыя словы хочацца сказаць у адрас былога настаўніка пачатковай ваеннай падрыхтоўкі Худавецкай сярэдняй школы, афіцэра ў адстаўцы Аляксандра Фёдаравіча Гарбачова, які падзяліўся з намі сваімі цікавымі ўспамінамі. Наша падзяка і ветэрану паветрана-дэсантных войск вайны ў Афганістане, адміністратару групы «Ветераны 103-й гвардейской воздушно-десантной дивизии» гвардыі падпалкоўніку запаса Уладзіміру Загародніму, а таксама члену Крупскай раённай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», маёру ў адстаўцы, ветэрану Узброеных Сіл, ветэрану паветрана-дэсантных войск, ветэрану баявых дзеянняў у Афганістане Аляксею Аляксеевічу Гарбунову, і яшчэ многім людзям, якія не засталіся абыякавымі, адгукнуліся і прынялі ўдзел у стварэнні нашага праекта. Удзячныя за падтрымку і дапамогу супрацоўнікам рэдакцыі раённай газеты  «Крупскі веснік». Лічу, што і для мяне асабіста, і для дзяцей вопыт стварэння праекта быў вельмі каштоўны. Не сумняваюся, што ў гэтай рабоце дзеці па-сапраўднаму адчулі гонар за сваіх землякоў, прыналежнасць і адказнасць за лёс Бацькаўшчыны, Радзімы. Работа спрыяла развіццю творчых здольнасцяў вучняў, уменняў даследаваць, самастойна здабываць інфармацыю з розных крыніц і выкарыстоўваць яе ў сваёй дзейнасці, выхаванню пачуцця адказнасці за асабістую і сумесную работу.

«Выхаванне патрыятызму пачынаецца з пазнання сваёй малой Радзімы, культуры, людзей, якія стваралі яе гісторыю, – дзеліцца сваім меркаваннем метадыст Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Крупскага раёна Сяргей Прысь. – Таму менавіта краязнаўчая работа стварае  самыя спрыяльныя ўмовы для ўсебаковага вывучэння школьнікамі ўсяго багацця гісторыі і шматвекавой культуры Беларусі. У нашым цэнтры штогод праводзіцца вялікая работа па патрыятычным выхаванні навучэнцаў праз краязнаўства. Мы ўдзельнічаем у самых розных праектах, акцыях, конкурсах. І даволі вынікова. А зараз з хваляваннем чакаем фіналу конкурсу, у якім удзельнічае творчы праект з Худавецкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад сярэдняя школа. Праект сапраўды дастойны, яго стваральнікі зараз шмат працуюць над канцэпцыяй прэзентацыі. Думаю, што ў іх усё атрымаецца».

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

5 июня пройдет телефонная консультация по вопросам занятости населения

В четверг, 5 июня, с 9.00 до 10.00 телефонную информационно-разъяснительную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, член комиссии КАРАНЬ Тамара Владимировна. Телефон 2-72-55.

6 июня "прямую ли­нию" проведет директор ДУП "Автопарк № 16"

В пятницу, 6 июня, с 9.00 до 10.00 прямую телефонную ли­нию проведет директор ДУП «Автопарк № 16» ГАЛУЗА Сергей Николаевич. Телефон 8-01796 2-36-35.

7 июня "прямую линию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 7 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

30 мая налоговая разъяснит нюансы «бесшовного» перехода с ИП в юридическое лицо

30 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по особенностям налогообложения доходов индивидуальных предпринимателей при «бесшовном» переходе в юридические лица, согласно Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности».

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.