krupki.by

ru RU be BE en EN

100 гадоў Крупскаму раёну: перыяд з 1944 года і да канца 1949 года



100 гадоў Крупскаму раёну: перыяд з 1944 года і да канца 1949 года

Автор / Общество / Четверг, 11 января 2024 14:23 / Просмотров: 531

Мы пачынаем публікацыю матэрыялаў з гісторыі Крупшчыны ў рамках праекта «Паралелі часу», прымеркаваную да юбілею раёна (17 ліпеня 2024 года). Так, менавіта аднаўленне было афіцыйна вызначана асноўнай задачай чацвёртай пяцігодкі, якая ахоплівала перыяд з 1944 года, калі Беларусь была вызвалена ад гітлераўскіх захопнікаў, і да канца 1949 года.

Страты вайны

Краіна была ў руінах. Вось як характарызаваў становішча ў Крупскім раёне, асноўваючыся на даных надзвычайнай камісіі па раследванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пе­ршы сакратар Крупскага райкама партыі Іван Паўлавіч Барсукоў: «За гады акупацыі на тэрыторыі Крупскага раёна (не ўлічваючы паўночную частку сучаснай Крупшчыны, якая ў пе­ршае пасляваеннае дзесяцігоддзе адносілася да Барысаўскага раёна. – Д.Х.) акупанты спалілі 27 вёсак, 1 674 жылых дамоў, 1 185 калгасных будынкаў, 13 школ, 5 лячэбніц, 20 клубаў і хат-чытальняў, раённую бібліятэку, 3 электрастанцыі, 11 прамысловых прадпрыемстваў, 2 МТС. Былі ліквідаваны ўсе жывёлагадоўчыя фермы. Страты склалі больш за 4 тысячы кароў, 6 тысяч маладняка буйнай рагатай жывёлы, 4 тысячы свіней, 8 тысяч авечак, 4,7 тысячы коней. Акрамя таго, знішчана каля 9 тысяч жывёлы ў хатніх гаспадарках жыхароў раёна. Нанесеныя страты склалі больш за паўмільярда ­рублёў» (у цэнах таго часу). У верасні 1944 года газета «Савецкая  Беларусь» пісала, што «нямецкія акупанты ў Крупках спалілі больш за 100 дамоў». Былі спалены вёскі Сомры, Узнаж, Дакудава, Выдрыца, Вялікае Горадна, Новая Ніва і іншыя – часткова ці разам са ўсімі жыхарамі. Але галоўнае, як адзначыў Барсукоў, гэта тое, што гітлераўцы павесілі, вывезлі ў рабства ў Германію больш за 6 тысяч чалавек.

Адзначым пры гэтым, што выкладзеныя Барсуковым звесткі аб стратах прыве­дзены ў адносінах да тэрыторыі раёна па адміністратыўнаму дзяленню на той час, без уліку паўночнага захаду, мясцовасці вакол возера Сялява, уключаючы і Халопенічы, якая на той час адносілася да Барысаўскага раёна.

Калі ж падлічыць агульныя страты жыхароў раёна, уключаючы і загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны, улічваючы і Халопеніцкі рэгіён, то выявіцца, што ў гады вайны загінулі 12,5 тысяч крупчан, альбо кожны чацвёрты, зыхо­дзячы з агульнай колькасці жыхароў раёна на той час.

Дарэчы, гэтыя даныя намі былі нядаўна перададзены ў раённую пракуратуру па яе запыту для перадачы ў рэспубліканскую пракуратуру, якая вядзе раследванне крымінальнай справы па генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

Пачатак мірнага жыцця

Ужо ў першы месяц пасля вызвалення аднавілі сваю работу райвыканкам, райкам партыі, пасялковыя і сельскія Саветы на месцах, іншыя раённыя і мясцовыя органы ўлады, якія актыўна ўключыліся ў працу.

Статак калгасных кароў па ўсяму раёну ў той час складаў не больш за 315 жывёл, ды і тыя часта выкарыстоўваліся замест коней у якасці цяглавай сілы. Другі сакратар Крупскага райкама партыі Іван Фёдаравіч Ісачанка, які ў пе­ршыя пасляваенныя гады па службовых справах часта бываў на месцах, пазней успамінаў з горыччу, што на палетках ён неаднаразова бачыў, як некалькі жанчын (мужчыны былі на фронце) на доўгай вяроўцы цягнулі плуг і такім чынам узворвалі глебу. Аралі таксама на каровах, там, дзе яны яшчэ заставаліся. Больш таго, у сувязі з адсутнасцю працаздольных мужчын па прычыне ваенных абставін разам з дарослымі на розных участках работы працавалі і падлеткі.

У адноўленых да канца 1945 года Крупскай і Грушаўскай МТС былі толькі 7 аўтамашын і 21 трактар, а ўзараць трэба было каля 20 тысяч гектараў калгаснай зямлі. Тым не менш, умацаванне матэрыяльнай базы МТС дазволіла за два гады  значна павялічыць аб’ёмы работ.

Была пастаўлена задача дапамагчы тым, хто страціў сваіх блізкіх у ваеннай віхуры, хто пазбавіўся свайго жылля, маёмасці. Галоўнай жа мэтай, якую вызначыў Барсукоў, было зрабіць усё магчымае, каб да 1949 года сем’і, якія вымушаны былі жыць у зямлянках, з дапамогай дзяржавы і мясцовых органаў улады, вытворчых калектываў, сталі навасёламі. Больш таго, райвыканкам паставіў канкрэтную задачу: да 20-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, да лістапада 1947 года, усе пагарэльцы павінны перайсці ў новае жыллё. Між тым, у кастрычніку таго года 40 сем’яў яшчэ жылі ў зямлянках.

Па раёну быў аб’яўлены ўдарны месячнік па будоўлі жылля. Амаль у кожным нумары раённай газеты памяшчаліся звесткі аб ходзе работ, аб тых ці іншых недахопах. Дзякуючы агульнай працы, у выніку гэтая задача была выканана.

Эканоміка

Не заставалася па-за ўвагай улад і вытворчая галіна. За тры гады былі адноўлены ўсе жывёлагадоўчыя фермы, а пагалоўе жывёлы даведзена да даваеннага ўзроўню, таксама і пасяўныя плошчы. Значную дапамогу за тры пасляваенныя гады аказала дзяржава. Калгасам, якія найбольш пацярпелі, было бескаштоўна перададзена больш за тысячу коней, 12 тысяч кароў і цялят, больш за 2 тысячы свіней і авечак. Пры гэтым да канца пяцігодкі пагалоўе кароў павялічылася на 1 612, свіней – на 1 096, коней – на 574.

Трэба адзначыць, што яшчэ 29 лістапада 1944 года газета «Звязда» адзначала ў ліку першых па аднаўленні грамадскай жывёлагадоўлі менавіта Крупскі раён. Але, тым не менш, праблем у сельскагаспадарчай галіне было шмат. У 1946-1950 гг. сярэдняя ўраджайнасць зерневых па раёну складала толькі каля 4,5 цэнтнераў з гектара, бульбы – 40-50 цэнтнераў з гектара. Праўда, у калгасах Крупскага, Бобрскага і Шэйкаўскага сельсаветаў у гады чацвёртай пяцігодкі збожжавых збіралі ў сярэднім па 10-12 цэнтнераў з гектара. Надоі малака ад каровы не перавышалі 700-800 літраў у год.

Зразумела, што за ваенныя гады ў глебу не ўносіліся ўгнаенні. Не хапала якаснага насення. Характэрным быў артыкул у раённай газеце «Голас калгасніка» ад 26 студзеня 1947 года, у якім аўтар, спасылаючыся на працы акадэміка Лысенка, раіў право­дзіць пасадку бульбы, выкарыстоўваючы ў якасці пасадачнага матэрыялу верхавінкі клубняў. З-за нізкай эфектыўнасці працы калгасы не мелі дастаткова сродкаў, каб дастойна заплаціць працаўнікам, і людзі працавалі больш на энтузіязме.

Аднавілі работу і прадпры­емствы мясцовай прамысловасці. Адным з першых пачаў працаваць Крупскі лесазавод. Гэта і зразумела – ішло адбудаванне разбураных вёсак, патрэбны былі матэрыялы. Дырэктар лесазавода Я. Петушкоў у адным з артыкулаў у раённай газеце адзначыў, што ў 1946 годзе завод перавыканаў гадавы план распілоўкі лесаматэрыялаў, замест 6 тысяч кубаметраў у пачатку лістапада было распілавана 6 224. Задоўга да канца пяцігодкі аднавілі сваю работу прадпрыемствы мясцовай прамысловасці, райпрамкамбінат. Праз 2 гады пасля вызвалення пачалі выпускаць прадукцыю новыя прадпрыемствы: спіртзавод у Бабры і 2 цагельна-чарапічных заводы. У 1950 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага льнозавода.

Да 1948 года аб’ём прамысловай прадукцыі прадпрыемстваў Крупскага раёна перавысіў даваенны ўзровень.

25 сакавіка 1947 года рашэннем Крупскага райкама партыі была ўведзена раённая Дошка гонару перадавікоў вытворчасці. Дарэчы, такая Дошка гонару існуе і да нашага часу на працягу амаль 80 гадоў. На старонках раённай газеты таксама з’явілася рубрыка «Дошка гонару», у якой сістэматычна паведамлялася пра лепшыя гаспадаркі і асобных перадавікоў.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

23 ноября "прямую линию" проведет председатель районного Совета депутатов

В субботу, 23 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-77-47.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.