krupki.by

ru RU be BE en EN

Неймавернай прыгажосцю можна любавацца ў балоце паміж Шацькамі і Сінічанкай



Неймавернай прыгажосцю можна любавацца ў балоце паміж Шацькамі і Сінічанкай

Автор / Общество / Среда, 11 ноября 2015 10:19 / Просмотров: 1622

Балота паміж Шацькамі і СінічанкайАб гэтым возеры я чула шмат і неаднойчы. Адзін знаёмы, напрыклад, расказваў, што пакуль жонка бярэ ў балоце журавіны, ён займаецца лоўляй рыбы. І, дарэчы, даволі ўдала. Успамінаю, як некалькі гадоў таму пасля першага наведвання Шацькоў, каб падзяліцца ўражаннямі аб сустрэчы, патэлефанавала ўраджэнцы гэтай вёскі, а зараз жыхарцы Крупак Валянціне Кузняцовай (у дзявоцтве Марозавай). І пачула: «Цяпер я забрала маму да сябе. Але сваю родную вёску не пакідаем. Там стаіць наш бацькоўскі дом, які мы даглядаем. А які ў нас пладовы сад! А возера, што размясцілася прама сярод балота! Такую прыгажосць трэба абавязкова пабачыць». 

І вось сёлета ў адзін з прыгожых кастрычніцкіх дзён мне давялося сустрэцца (праўду казалі!) з гэтай прыгажосцю. У Шацькі я прыехала на сваім надзейным транспарце – веласіпедзе, які адразу ж быў пастаўлены ў двары дома. Дарэчы, тут жыве зараз адна сям’я Казловых – Валянцін Іванавіч, Валянціна Фёдараўна і іх сын Алег. Усіх іх я добра ведаю. Першы раз мы сустрэліся, калі ў рэдакцыі рэалізоўваўся праект пра аддаленыя вёскі. І ўжо тады мы падлічылі, што праз тры гады Шацькам споўніцца трыста гадоў і мы абавязкова сустрэнемся зноў. Так і надарылася. Час праляцеў хутка, і на трохсотгоддзе вёскі сабралася шмат людзей – ураджэнцаў гэтага населенага пункта, а таксама тых, чые бацькі альбо дзяды нарадзіліся тут, жыхароў з суседніх Сінічанкі, Кляновічаў, Мярэцкага Двара і нават з Худаўцоў. І ў той суботні жнівеньскі дзень на заўсёды ціхай вуліцы з самага ранку віравала жыццё.

І вось яшчэ адна сустрэча з ветлымі жыхарамі. На гэты раз сцяжынай да балота мяне правёў Алег. І калі я ў захапленні пачала фатаграфаваць возера, ён зазначыў: «Нам дык гэта не дзіва. У дзяцінстве мы бегалі сюды купацца, лавіць рыбу. А з другога боку балота да нас далучалася дзятва з Сінічанкі. Так весела было!» Размову пра гэта возера я працягнула і з Валянцінай Фёдараўнай, калі прыйшла з балота.

Зацікавіўшыся ўбачаным, ужо далей даведалася, што ў шостым томе папулярнай ілюстраванай энцыклапедыі «Все озера Беларуси» пра яго сказана наступнае: «Возера Сінічанка знаходзіцца ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, у 11 км на паўночны захад ад г. Крупкі, паміж вёскамі Сінічанка і Шацькі і адносіцца да басейна р. Бобр (левы прыток р. Бярэзіна). Мясцовасць пераважна раўнінная, перасечаная працяглымі невысокімі градамі, нізінная, парослая лесам і кустоўем, у раёне возера балоцістая. Возера акружана вялізнай забалочанай поймай. Берагі пераважна нізкія, парослыя кустоўем, месцамі забалочаныя.

Плошча люстэрка каля 0,04 кв. км, даўжыня 0,23 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі каля 0,7 км. Аб’ём вады каля 0,15 млн куб. м».

А цяпер крыху з успамінаў ураджэнцаў Шацькоў. 

Пётр Марозаў: «Помню, калі быў падлеткам, у вёсцы жыў дзед Ігнат, якому на той момант было гадоў 90. Згодна яго аповяду, вада ў возеры даходзіла ажно да Віктоліна. На самым яго беразе пабудавалі лазню, каб лягчэй было ваду насіць. Ды і хатнюю жывёлу паілі вадой з возера. Шацькам ужо ж за 300 гадоў. І тады тры стагоддзі таму ўздоўж яго пачалі сяліцца людзі. Бачыце, што ўсе населеныя пункты – і Шацькі, і Мярэцкі Двор, і Віктоліна, і Кляновічы – месцяцца на ўзвышшах. Пакрыху ўтвараўся грунт, вада адыходзіла далей, гэты грунт умацоўваўся. Па краі балота расце вольха, а па самім балоце пераважна сасёнкі. Да гэтага часу захаваліся крыніцы, якія струменяць з берагоў. Яшчэ даўно мы спрабавалі вымераць глыбіню возера, дык апусцілі ў ваду палку даўжынёй дзесьці метраў 18, а дна так і не дасталі...»

Валянціна Кузняцова: «Ведаю, што наша возера праз рэкі і перашыйкі злучана з Сялявай, ды і само балота ўваходзіць у склад заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява». Мая маці ўспамінае, што вада была да самых дамоў. Яны і бялізну паласкалі ў гэтым возеры, бо падыход да яго быў высцелены дрэвамі. А вось пасля таго, як утварылася возера, на балоце засталося шмат мясцін, дзе самая сапраўдная дрыгва. Яна захавалася і цяпер. Па берагах мы збіралі грыбы, а ўжо ў самім балоце – журавіны. Часцяком, ужо калі пераехалі ў Крупкі, выязджалі туды на прыроду. Ведаем прыгожыя зручныя мясціны, ставім палатку і адпачываем».

Мае суразмоўцы былі рады роспытам пра возера, самі зацікавіліся і сваіх родных і знаёмых натхнілі на ўспаміны. Таму, думаю, кропку ставіць рана. Чакаем новых паведамленняў.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.