krupki.by

ru RU be BE en EN

Выстава карцін ураджэнца Крупшчыны працуе ў Крупскай мастацкай галерэі імя Б.У. Аракчэева



Выстава карцін ураджэнца Крупшчыны працуе ў Крупскай мастацкай галерэі імя Б.У. Аракчэева

Автор / Общество / Среда, 17 апреля 2024 11:14 / Просмотров: 369

Вобразы родных пейзажаў і блізкіх людзей – у карцінах мастака, ураджэнца Крупшчыны Уладзіміра Красоўскага.

Выстава карцін нашага земляка працуе ў Крупскай мастацкай галерэі імя Б.У. Аракчэева. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі госці, родныя і блізкія людзі аўтара.

– З’явіўся я на свет у вёсцы сярод балот – Запуткі, – распавядае Уладзімір Красоўскі. – Маленства і юнацтва прайшло ў Худаўцах. Непаўторная прырода, таямнічыя края­віды, цікавыя людзі-сяляне, мясцовы храм Раства Прасвятой Багародзіцы аказалі значны ўплыў на маё мастацкае станаўленне. Першы нацюрморт я напісаў яшчэ ў школе. Вучыўся ў мастацкім вучылішчы ў Адэсе. У гэты час стварыў копіі «Залатая восень» Ісака Левітана, «Дзяўчынка з пе­рсікамі» Валянціна Сярова. Настаўнікам быў Мікалай Арцем’евіч Паўлюк, які многаму навучыў.

На выставе «Код жыцця» прадстаўлена 36 работ аўтара. Пейзажы, партрэты, нацюрморты – яркія фарбы адлюстроўваюць душэўны стан мастака.

– Натхняюць на твор­часць вобразы малой радзімы, – тлумачыць Уладзімір Красоўскі. – Бацькоўская хата – гэта мой Сусвет. Тут я чэрпаю сілы, тут вяду гамонку са сваімі продкамі. У вёсцы зусім іншая энергетыка, у горадзе такой няма. Увогуле, Бацькаўшчыну трэба адчуваць, словамі гэтыя пачуцці не перадаць, хіба што на карціне. Бліжэй за ўсё мне філасофская і духоўная тэматыка. Упэўнены, калі прыходзіць ідэя, то адразу трэба маляваць. Тады і карціна ствараецца, як кажуць, адным махам. Ёсць сярод мастакоў у мяне і куміры. Больш за ўсё адухаўляе творчасць Айвазоўскага, Куінджы.

– Мы ганарымся нашым таленавітым земляком, – дзеліцца навуковы супрацоўнік галерэі Хрысціна Жукава. – Усе карціны розныя. Кожны раз мастак імкнецца паказаць нешта своеасаблівае, перадае нам гукі прыроды, дапамагае адчуць прыгажосць кветак, лугоў і траў.

Уладзімір Красоўскі па­дзякаваў супрацоўнікам галерэі і гасцям выставы за ўвагу, пажадаў моцнага здароўя на доўгія гады. Мастаку – падарунак ад галерэі.

Фота Святланы ГРЫНЬ.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

18 апреля пройдет "прямая линия" с начальником областной инспекции охраны животного и растительного мира

18 апреля с 11.00 по 12.00 часов пройдет «круглый стол» и прямая телефонная линия с участием начальника Минской областной инспекции охраны животного и растительного мира Зубаирова Роберта Равильевича, представителей РГОО «Белорусского общества охотников и рыболовов», Минского ГПЛХО и представителей арендаторов охотничьих угодий по телефону 80173544084, по вопросам ведения охотничьего хозяйства и охоты.

8 апреля пройдет "прямая линия" с председателем Крупской проф­союзной организации работников АПК

Во вторник, 8 апреля, с 8.00 до 9.00 состоится «прямая линия» с председателем Крупской проф­союзной организации работников АПК КОЗЕЛ Валентиной Анатольевной. Телефон 8-01796 27-7-26.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.