krupki.by

ru RU be BE en EN

Старшакласнікі Крупшчыны прадэманстравалі майстэрства валодання роднай мовай



Старшакласнікі Крупшчыны прадэманстравалі майстэрства валодання роднай мовай

Автор / Общество / Пятница, 11 декабря 2015 15:45 / Просмотров: 1728

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»На пачатку снежня ўпершыню на Крупшчыне быў праведзены раённы конкурс сярод вучняў 8-10 класаў, які носіць назву, што сама за сябе тлумачыць галоўную сутнасць удзелу ў незвычайным спаборніцтве юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску». Местам сустрэчы канкурсантаў стала сярэдняя школа № 3 г. Крупкі. 

Ніхто і ніколі мяне не пераканае, што беларуская мова – непрыгожая, мужыцкая. Яна цудоўная і мілагучная. Беларус, які валодае дастатковым лексічным запасам, каб лёгка выказваць свае думкі на мове продкаў, які ведае гісторыю свайго народа і ганарыцца багатай культурай роднай краіны, не можа не выклікаць пачуцця павагі. І тым больш захапляе, калі сустракаеш моладзь, якая бездакорна размаўляе па-беларуску і запрашае да ўдзелу ў размове аднагодак і настаўнікаў.

– Нам, педагогам, вельмі прыемна назіраць, што многія маладыя людзі сёння лічаць справай гонару добра размаўляць на беларускай мове, – гаворыць загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама Таццяна Галоўкіна.– Мы ведаем, што і ў студэнцкім асяроддзі роднае слова можна чуць даволі часта. Прычым размаўляе маладзь не на так званай «трасянцы», а на мове чыстай, блізкай да літаратурнай. Падтрымаць гэта заахвочванне – задача настаўнікаў-філолагаў. Таму сёлета і быў арганізаваны такі патрыятычны конкурс. Праходзіў ён у два туры. У першым удзельнікі прадстаўлялі мультымедыйныя эсэ па тэмах: «Самае каштоўнае на зямлі – жыццё чалавека» (8 клас), «За што мы сёння ў адказе?» (9 клас) і «Жыццё – гэта падарожжа» (10 клас). У другім туры цягнулі білеты і пасля рыхтавалі вуснае выказванне на адну з тэм, якая выпадала кожнаму індывідуальна. Сэнс першай тэмы, як правіла, заключаўся ў цытаце вядомага пісьменніка, другая прапаноўвала паразважаць на адну з праблем сучаснасці. На працягу 10 хвілін вучні рыхтавалі свае  прамовы, а потым абаранялі іх. Кожны з удзельнікаў конкурсу змог прадэманстраваць добрае валоданне роднай мовай, а падрыхтаваныя эсэ пацвердзілі, што вучні Крупскага раёна – сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы, ведаюць гісторыю свайго народа, валодаюць граматыкай і тэхнікай беларускага маўлення.

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

А вынікі конкурсу «Гавары са мной па-беларуску» наступныя. Сярод васьмікласнікаў узнагароду ў выгля-дзе Дыплома першай ступені атрымала Наталля Стадзінчук з Худавецкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад-сярэдняя школа. Дыплом другой ступені ў Лідзіі Былінскай (Крупская раённая гімназія), трэцяй ступені – у Дзяніса Пінчука (Каласоўская СШ) і Любові Матырка (Халопеніцкая СШ). Найвышэйшая ўзнагарода сярод дзевяцікласнікаў трапіла да Наталлі Фаміной з СШ №  3  г. Крупкі, Дыплом другой ступені – да Ксеніі Ляшковай (Каласоўская СШ) і Ірыны Глінчык (Халопеніцкая СШ), Дыплом трэцяй ступені – да Таццяны Баравулі (СШ  №  3 г. Крупкі). Дзесяцікласнікі падзялілі ўзнагароды такім чынам: Дыплом першай ступені – у Ганны Хадатовіч (Крупская раённая гімназія), Дыплом другой ступені – у Кацярыны Бубеннікавай (СШ № 1) і Таццяны Макаўкі (Худавецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа), Дыплом трэцяй ступені – у Паліны Пыжык (СШ № 3). 

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Конкурс юных лінгвістаў – «Гавары са мной па-беларуску»

Автор

Ольга Баравуля

Ольга Баравуля

Актуально

1 ноября "прямую линию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 1 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами райисполкома СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

30 октября консультацию по вопросам занятости населения проведет председатель районного Совета депутатов

В четверг, 30 октября, с 9.00 до 10.00 телефонную информационно-разъяснительную консультацию по вопросам Декрета Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-74-66

29 октября встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 29 октября, в 15.00 в аг. Докудово, возле магазина, встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского райисполкома КОМАРОВА Юлия Николаевна.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.