krupki.by

ru RU be BE en EN

Дзень скідак і ноч падарункаў будуць арганізаваны для пакупнікоў 19 і 20 снежня



Дзень скідак і ноч падарункаў будуць арганізаваны для пакупнікоў 19 і 20 снежня

Автор / Общество / Вторник, 15 декабря 2015 16:49 / Просмотров: 1283

Да перадсвяточных і святочных дзён Новага года і Нараджэння Хрыстова гандлёвыя прадпрыемствы раёна падрыхтавалі пакупнікам мноства прыемных сюрпрызаў. 

У прыватнасці, для пакупнікоў прадуктаў харчавання ў магазінах «Родны кут» № 12 і № 14 дзейнічае наступная цікавая прапанова. Падчас акцыі, якая праходзіць з 1 па 25 снежня, кожны пакупнік можа атрымаць падарунак. Пры прадастаўленні сумы чэкаў з аднаго гандлёвага аб’екта за дадзены перыяд у аб’ёме: ад 1 млн да 2 млн рублёў – падарунак на суму 80 тысяч рублёў; ад 2 млн да 3 млн рублёў – падарунак на суму 180 тыс. рублёў; ад 3 млн рублёў і больш – падарунак да 250 тыс. рублёў.

У суботу, 19 снежня, пройдзе Дзень скідак. Скідкі 15% з рознічнага кошту на ўсе нехарчовыя тавары, набытыя за наяўны разлік. Тавары можна будзе набыць у наступных гандлёвых прадпрыемствах раённага спажывецкага таварыства: «Універмаг» г. Крупкі, «Мечта» г.п. Халопенічы, «Купалінка» аграгарадка Ухвала, «Гаспадарчыя тавары» г. Крупкі і г.п. Халопенічы, «Детский мир» г. Крупкі.

Варта назваць і акцыю «Ноч падарункаў», якая пройдзе 20 снежня ва ўнівермазе г. Крупкі. У гэту ноч тут таксама будзе дзейнічаць скідка на ўвесь рэалізуемы асартымент тавараў і падоўжыцца рэжым работы ў вячэрні час. Сачыце за рэкламай ва ўнівермазе.

Паклапацілася раённае спажывецкае таварыства і аб жыхарах сяла. У кожным з сямі аўтамагазінаў спажыўкааперацыі вывешаны прайс-ліст з 40-50 пазіцый навагодняга асартыменту – пакупнікі могуць заказаць да святочнага стала гарошак, масліны, кукурузу ў бляшанках, далікатэсную рыбу, торты, кандытарскія вырабы, рулеты з начынкамі, шампанскае і многае іншае. І ўсё гэта ім абавязкова прывязуць.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

11 октября "прямую линию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 11 октября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.