krupki.by

ru RU be BE en EN

Беларускі кінематограф адзначае векавы юбілей



Беларускі кінематограф адзначае векавы юбілей

Автор / Общество / Вторник, 17 декабря 2024 14:29 / Просмотров: 747

Дата прыпадае на 17 снежня. Наша краіна ганарыцца многімі таленавітымі рэжысёрамі, акцёрамі, мастакамі і аператарамі, якія сваімі работамі стварылі залаты фонд нацыянальнага кіно Беларусі.

У сучаснасці з’яўляюцца новыя імёны і фільмы, якія паспяхова карыстаюцца папулярнасцю ў гледачоў і прымаюць удзел у знакамітых кінафорумах.

Прагляд добрага кіно – выдатны адпачынак ад штодзённых клопатаў. Памятую, як у гады майго дзяцінства сеансы фільмаў збіралі поўныя кіназалы. Вядома, што ў наш час, калі ў кожнага дома ёсць інтэрнэт, гэтым ужо не здзівіць – любы фільм можна паглядзець у любы зручны час. Але ўсё ж такі атмасферу кінатэатра нічым не заменіш. Да таго ж у кінатэатры вялікі экран, які ўсё роўна больш за любы тэлевізар. У кінатэатры выдатны гук са спец­эфектамі, якія дазваляюць больш паглыбіцца ў сюжэт. Здаецца, што машына з экрана праязджае каля цябе побач.

Можна многа гаварыць пра станоўчыя бакі прагляду фільма ў кіназале. А што прапаноўвае гледачам кінатэатр «Кастрычнік» горада Крупкі, мы распыталі ў начальніка аддзела па кінавідэаабслугоўванню насельніцтва Крупскага раёна Іны Сакалоўскай.

– Яшчэ 2-3 гады назад папулярнасцю ў гледачоў карысталіся замежныя фільмы-фэнтэзі, фантастыка, – расказвае Іна Анатольеўна. – За апошні год усё больш ідуць гледачы на беларускія і расійскія фільмы. Да юбілейнай даты кінематографа з пачатку года ў кінатэатры ідзе дэманстрацыя фільмаў мінулых гадоў – «Дзяржаўная граніца», «Вам – заданне», «Несцерка», «Міравы хлопец», «Мама, я жывы».  Да 100-годдзя беларускага кіно з 5 снежня для арганізаваных гледачоў дэманструецца агульнарэспубліканская трылогія, якая складаецца з фільмаў «Дэманстратар», «Трэст, які не лопнуў», «Залатая эпоха Беларусьфільма». Гэта тры дакументальныя фільмы, якія паказваюць асноўныя перыяды развіцця беларускага кінематографа. З 12 снежня на экраны выйшаў фільм «Чорны замак». Юным гледачам падабаецца анімацыйны беларускі 3D-фільм «Песня Сірын», які быў выпушчаны да кінафестывалю «Лістапад». Шмат добрых водгукаў атрымалі фільмы «Культурны код», «Час вярнуцца». Трэба адзначыць, што ствараюцца цікавыя дакументальныя фільмы. І дарослым, і дзецям падабаецца мультыплікацыйны фільм «Сімвалы маёй краіны». У ім для дзяцей на зразумелай мове тлумачацца значэнні дзяржаўных сімвалаў і дзяржаўных свят краіны. Перад сеансам паказваем фільмы-пяціхвілінкі з серыі «Гонар нашай краіны» – «Нацыянальная бібліятэка», «Музей Вялікай Айчыннай вайны», «Драматычны тэатр» і іншыя фільмы патрыятычнай накіраванасці. Шмат такіх фільмаў на экалагічную тэму – «Бярэзінскі біясферны запаведнік», «Запаведныя галасы», «Белавежская пушча».

Дарэчы, зала кінатэатра «Кастрычнік» абсталявана гукаўзнаўляльнай сістэмай «Dolby», сучасным лічбавым кінапраектарам. За 11 месяцаў гэтага года 16 тысяч гледачоў пабывалі на сеансах.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.