krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай мастацкай галерэі імя Б.У. Аракчэева ладзіцца выстава памяці Фёдара Сарокіна



У Крупскай мастацкай галерэі імя Б.У. Аракчэева ладзіцца выстава памяці Фёдара Сарокіна

Автор / Общество / Суббота, 22 марта 2025 15:15 / Просмотров: 330

Прыгажосць роднага краю адлюстравана ў творах мастака Фёдара Сарокіна. У Крупскай мастацкай галерэі імя Б.У. Аракчэева ладзіцца выстава, прысвечаная памяці нашага таленавітага майстра.

Творчасць Фёдара Сарокіна стала адлюстраваннем любові да роднай зямлі, яе непаўторных краявідаў. Рабо­ты вызначаюцца насычанымі фарбамі. Гледзячы на іх, можна ад­чуць пах зялёных траў і пажоўклага лісця – настолькі вобразна і яскрава перадаў мастак свае пачуцці.

– Фёдар Андрэевіч з юнацтва пазнаў цяжкасці ваенных часоў, – распавядае навуковы супрацоўнік галерэі Хрысціна Жукава. – Сам ён родам з Барысава. Падчас вайны падлеткам быў сагнаны ў Германію, дзе працаваў на баўэра. Бацька быў расстраляны за сувязь з партызанамі. Пасля вайны Фёдар Сарокін вярнуўся ў Барысаў, але маці там не знайшоў. Тады накіраваўся ў Крупкі да сваякоў. Ад іх даведаўся, што маці пайшла з наступаючымі на Германію войскамі вызваляць сына, уладкавалася санітаркай у шпіталь. Так чатыры гады яны шукалі адзін аднаго. Сустрэча была сапраўдным святам. Жыццё пачало наладжвацца. Фёдар Андрэевіч прайшоў фаб­рычна-завадское навучанне ў Барысаве. Затым лёс закінуў яго ў Магнітагорск, дзе сустрэў сваю другую палову – Алу Іванаўну. У 1948 годзе яны ажаніліся, праз год у сям’і нарадзілася старэйшая дачка Алена. У 1950 годзе Фёдар Андрэевіч паступіў на курсы шафёраў. З тых часоў руль машыны назаўсёды стаў для яго сябрам. Пазней успамінаў: «Які з мяне мастак? Што-што, а ва­дзіцель з мяне першакласны. Я вельмі рэдка ўключаў у машыне магнітолу, бо песня рухавіка для мяне была лепшай за любую музыку. Зато перад прыгажо­сцю прыроды не мог выстаяць. Убачу прыгожы пейзаж, спыню машыну, выключу рухавік і лю­буюся. Часам пасажыры абураліся, маўляў, трэба ехаць, чаму стаім? А я нават злаваўся: чаму яны не бачаць, якая прыгажосць вакол?» У 1956 годзе Фёдар Сарокін разам з жонкай і дзецьмі Аленай і Юрам прыяз­джаюць у Крупкі. І тут не здрадзіў сваёй прафесіі – працаваў вадзіцелем хуткай дапамогі, вазіў раённае кіраўніцтва. Пазней уладкаваўся вадзіцелем таксі ў аўтапарк. Завочна скончыў Бабруй­скі тэхнікум, і яго прызначылі на пасаду інжынера. У гэты ж час у сям’і нарадзілася трэцяе дзіця – дачка Ірына.

Каля 15 гадоў Фёдар Сарокін пісаў карціны і стварыў больш за 300 палотнаў. Кожны твор прасяк­нуты атмасферай роднага краю, гармоніяй і прыгажосцю – так ён адчуваў.

 

– Некаторыя прафесійныя мастакі казалі, што Фёдар Сарокін бачыць нават, як «пафарбавана» паветра, – працягвае Хрысціна Жукава. – У мастака было надзвычай развіта пачуццё колеру, ён – глыбокі і пранікнёны паэт прыроды, заўсёды шукаў у пейзажах узвышаны, рамантычны пачатак. Але пры гэтым яго мастацтва не адыходзіла ад рэалістычнай праўдзівасці і прастаты. Фёдар Андрэевіч успамінаў: «Я вельмі многа працаваў, падчас даво­дзілася круціць баранку суткамі. І менавіта з аўтамабіля не пераставаў здзіў­ляцца прыгажосці ранішніх світанкаў, калі скрозь туман спачатку нясмела, а затым усё больш актыўна прабіваюцца першыя промні ўзыходзячага сонца. На заслужаным адпачынку я ўспамінаў кожную дэталь тых жывых палотнаў, якія напісала вялікая мастачка-­прырода».

Выставу наведалі юныя мастакі аб’яднання па інтарэсах «Вясёлка акварэлі» Крупскага ЦДТ. Яны  падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Аглая АРЦЁМЕНКА, 9 гадоў:

– Заўважыла, што на карцінах мастака амаль няма цёмных колераў. Пейзажы светлыя, яркія, што стварае ўзнёслы настрой. Мне даспадобы карціны, на якіх квітнее вясна ці лета, а яшчэ бяжыць удалеч рака.

Ульяна ГУДАНІС, 10 гадоў:

– Спадабалася творчая спадчына нашага земляка. Пейзажы настолькі жывыя, здаецца, што стаіш у лесе ці на беразе возера. Ганаруся, што ў Крупках жыў такі таленавіты мастак.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

28 июня прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 28 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

25 и 26 июня госконтроль проведет горячую линию по вопросу качества и доступности медицинской помощи

Комитет госконтроля Минской области 25 и 26 июня проводит горячую линию по вопросу качества и доступности медицинской помощи в учреждениях здравоохранения. Звонки принимаются с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00 по телефону 191. Кроме того, граждане могут отправить сообщение об указанных фактах по электронной почте на адрес Комитета государственного контроля Минской области в сети интернет kgkminobl@mail.belpak.by.

27 июня прием граждан проведет заместитель Министра энергетики Республики Беларусь

В пятницу, 27 июня, выездной прием граждан проведет заместитель Министра энергетики Республики Беларусь ДОЛГИЙ Владислав Александрович. Место и адрес проведения: г. Крупки, ул. Московская, 52, Крупский район электрических сетей филиала «Борисовские электрические сети» РУП «Минскэнерго». Время проведения: 13.00-14.00. Предварительная запись обязательна. Запись по телефону: 8(0177) 74-48-63. Понедельник-четверг: с 8.00 до 12.00, с 12.48 до 17.00; Пятница: с 8.00 до 12.00, с 12.48 до 16.00.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.