krupki.by

ru RU be BE en EN

Ці стала роднай краіна, у якой людзі шукалі лепшай долі?



Ці стала роднай краіна, у якой людзі шукалі лепшай долі?

Автор / Общество / Четверг, 27 марта 2025 08:20 / Просмотров: 193

Або гэта стала ўрокам, які трэба вывучыць не толькі ім?

Звернемся да фактаў. Юлія – маці дваіх маленькіх дзяцей. Яе муж удзельнічаў у пратэстах 2020 года. Ён упэўніў Юлію, што яго могуць арыштаваць, таму трэба бегчы за мяжу – у Англію, дзе іх чакае шчаслівае жыццё. Спачатку сям’я выехала ў Літву, потым у Германію. Там яны звярнуліся ў пункт прыёму бежанцаў – жылі ў розных лагерах, дзе ўсё было агульнае, а ў некаторых зручнасці былі на двары. У Германіі муж Юліі пачаў моцна выпіваць. А яна зразумела, што апынулася ў нейкай пастцы. Побач былі дзеці, і трэба было нешта рашаць. Юлія звярнулася да чалавека, які курыруе бежанцаў, з просьбай арганізаваць ёй і дзецям вяртанне дамоў. І толькі калі прайшлі памежны кантроль, з палёгкай уздыхнула: «У любым выпадку мы ўжо дома». Муж застаўся ў Еўропе. Пра яго лёс жанчына нічога не ведае. Цяпер яна атрымлівае асалоду ад таго, што можна спакойна жыць, расціць сваіх дзяцей, працаваць, бачыць родных і блізкіх.

Уладзіміру 69 гадоў – паважаны ўзрост. Зімой 2020 года ён прыехаў з Бабруйска ў Беласток. Казаў, што першыя паўгода яму плацілі  сціплую дапамогу. Тэрмін выйшаў – трэба зарабляць самому. Каму з рамонтам гаража дапаможа, каму мэблю перавезці, каму прыбрацца ў машыне. Уладзімір шчыра кажа: «Я вельмі хачу дадому, вельмі хачу ў Беларусь. І не проста ў Беларусь, а ў свой горад, які я так люблю. Па начах ён мне сніцца. Спадзяюся, што калі-небудзь убачу свой горад, сваіх сяброў…»

Гэтыя і іншыя рэальные гісторыі расказваюць самі людзі ў дакументальным фільме Аляксея Марцінёнка «Чужое неба». Я глядзела яго з цяжкім сэрцам. Героі – беларусы, якія паехалі з краіны пасля падзей 2020 года. Асноўная частка з іх апынулася на дне. Героі шчыра расказваюць, з чым яны сутыкнуліся, калі пакінулі дом, родных, вучобу, працу, уладкаваны быт. Ці надышло іх шчаслівае заўтра за мяжой? Дзеляцца, што  без ведання мовы на працу можна было ўладкавацца толькі неафіцыйна. У асноўным – прыбіральшчыкамі, пакаёўкамі, мыйшчыкамі посуду. Арэндаваць жыллё маюць магчымасць разам з двума-трыма чалавекамі ў пакоі, бо дорага.  Пры гэтым – ніякай маральнай падтрымкі. «У чужой краіне ты – чужы, нікога не хвалююць твае праблемы», – кажуць героі фільма.

Фільм «Чужое неба» нікога не пакіне абыякавым. У кожнай гісторыі – боль, слёзы, расчараванне і адчай. Толькі за мяжой кожны зразумеў, якой памылкай было пакінуць краіну, дзе жывуць сябры, ёсць праца і магчымасць вучыцца і будаваць сваю будучыню.

Чамусьці пасля прагляду кінастужкі ў памяці ўсплылі радкі з верша Янкі Купалы «Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі»...

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.