Лакацыі Крупскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прывабліваюць жыхароў і гасцей. Цікавасць выклікаюць кніжная выстава “Мы пра вайну гаворым вершамі”, дзе можна пазнаёміцца з творчасцю паэтаў-землякоў. Літаратурная карта Крупшчыны раскрывае таленавіты край пісьменнікаў і паэтаў. У чамадане “Вазьму вершы аб вайне ў дарогу” сабраны творы аб падзеях Вялікай Айчыннай.
– Наша пляцоўка прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі, – кажа намеснік дырэктара бібліятэкі Святлана Каляда. – Прапаноўваем дарослым і дзецям пряняць удзел у віктарынах, літаратурнай прышчэпцы, інтэрактыўных гульнях. Яны з радасцю адклікаюцца – ім цікава