Экспазіцыя прысвечана генацыду беларускага народа. Яна змяшчае касцюм вязня, эрзац-валенкі, якія былі выраблены ў 1942 годзе ў Германіі па загаду Гітлера. Тады было выпушчана 1000 пар. Вага абутку – 3 кг. Іх абувалі немцы на боты, бо не былі прыстасаваны да нашых зім. На выставу “прыехаў” чамадан, які змайстраваў жыхар Худаўцоў Міхаіл Шышаноўскі ў 1921 годзе для свайго сына, калі той ішоў служыць у армію. З гэтым чамаданам сын сустрэў вайну, дайшоў да Берліна і вярнуўся на Радзіму. Доўгі час чамадан захоўваўся ў гаражы. Праўнук Міхаіла Шышаноўскага перадаў рэліквію ў музей.