krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупская мастацкая галерэя імя Б.У. Аракчэева запрашае адчуць дух Сярэднявечча 



Крупская мастацкая галерэя імя Б.У. Аракчэева запрашае адчуць дух Сярэднявечча 

Автор / Общество / Суббота, 21 июня 2025 11:41 / Просмотров: 509

Да канца лета тут дзейнічае выстава ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Грукат лат і звон кальчугі».

Старажытная зброя, даспехі, прылады кавальнага рамяства – з першых хвілін выстава пагружае наведвальнікаў у часы сівой мінуўшчыны. Экспанаты змайстраваны па рэальных гістарычных узорах і здольны выконваць галоўную функцыю – абараняць.

– Выстава дазваляе нам прасачыць развіццё ваеннай справы на нашых землях у эпоху Сярэднявечча, – распавядае галоўны навуковы супрацоўнік галерэі Хрысціна Жукава. – Тэхналогіі і спосабы вытворча­сці зброі прыдумвалі, а затым рыхтавалі майстры-­рамеснікі. Таму экспазіцыя пачынаецца з кавальнай майстэрні, бо частка даспехаў была змайстравана менавіта такімі інструментамі, як накавальня, горн, паддувальныя мяхі, зубіла, малаткі і іншымі. Трэба адзначыць, што ў часы Сярэднявечча кавалі былі ў пашане, іх праца – гонарам. Містычнасць гэтаму рамяству надавала тое, што кавалі працавалі ў паўзмроку, а кавальні знаходзіліся на ўскрайку населеных пунк­таў. На самой справе аддаленасць ад паселішчаў была для бяспекі насельніцтва, а ў паўзмроку лягчэй было ўбачыць, як раскаляецца чыгун.

Сякеры і кінжалы, драўляныя шчыты, шлемы и кальчугі – рыцарскія элементы можна не толькі разгледзець дэталёва, але і прымерыць. Бо на выставе працуе інтэрактыўная пляцоўка.

Вучні Худавецкай СШ з задавальненнем адчулі сябе рыцарамі. Сярод жадаючых – і дзяўчаты. Хлопчыкі прызналіся, што насіць на сабе такі «строй» дастаткова цяжка. Паспрабавалі ў рыцарскіх пальчатках разгарнуць цукерку. Зрабіць гэта, канешне, можна, але не так хутка, як рукамі.

Выстава працуе да 30 жніўня, таму паспяшайцеся адчуць дух рыцарскай эпохі.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.