krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім музеі працуе часовая экспазіцыя «Паэзія музейных каштоўнасцей»



У Крупскім музеі працуе часовая экспазіцыя «Паэзія музейных каштоўнасцей»

Автор / Общество / Вторник, 09 сентября 2025 09:26 / Просмотров: 93

Ці ведаеце вы што-небудзь пра галаграмы? Аптычны вобраз рарытэтаў з фондаў дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці можна ўбачыць у Крупках.

У час высокіх тэхналогій адкрываецца магчымасць ствараць дакладны аптычны вобраз пры дапамозе мастацкай галаграмы. Яна ўяўляе сабой фатаграфічную пласцінку, якая ў выніку тэхналагічных аперацый запамінае прасторавае размеркаванне прамянёў святла, адлюстраваных ад усіх участкаў аб’екта з’ёмкі, што прасвятляецца лазарам.

Калі на фотапласцінку накіраваць сонечнае або штучнае святло, назіральнік убачыць віртуальны аб’ект. У адрозненне ад фатаграфіі, галаграма трохмерная, бо фіксуе аб’ём.

У Крупскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі дзейнічае часовая экспазіцыя «Паэзія музейных каштоўнасцей», якая складаецца з некалькіх тэматычных раздзелаў. Да ўсіх галаграм падабраны вершы класікаў беларускай літаратуры.

У прадметаў, прадстаўленых у раздзеле «Цікавыя археалагічныя знаходкі», ёсць незвычайныя легенды. Напрыклад, пояс Вітаўта XV стагоддзя, умоўная назва паяснога гарнітура, быў знойдзены каля вёскі Літва Маладзечанскага раёна падчас падрыхтоўкі поля пад вырошчванне хмеля. Капаючы яму пад слуп, быў знойдзены манетна-рэчавы скарб.

Тут – і залатое скроневае кальцо дрыгавічоў XII-XIII стагоддзяў. Яго насілі жанчыны, каб падтрымліваць прычоску. Кольцы ўпляталі ў валасы па некалькі з кожнага боку, мацавалі з дапамогай стужкі ці раменьчыка. Даследчыкі лічаць, што скроневыя кольцы нясуць этнавызначальную функцыю, што дае магчымасць удасканаліць карту рассялення плямён.

Раздзел «Рэчавыя і пісьмовыя помнікі» звязаны з гісторыяй кнігадрукавання. Прадстаўлены Евангеліе 1701 года – адзін са старажытнейшых экзэмпляраў калекцыі старадрукаваных кніг, «Тлумачэнні да твораў Цыцэрона» Бенядыкта Гербеста 1762 года.

Здзіўляюць наведвальнікаў прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музычныя інструмен­ты, культавыя рэчы. Сярод іх – двухбаковы слуцкі пояс, выраблены ў 1770-я гады, пярсцёнак для шлюбнай цырымоніі, напрастольны крыж, ліра – струнна-смычковы інструмент 1910 года.

Пераносяць у мінулыя часы пячаткі афіцэра волжскага казацкага войска XIX стагоддзя, Ігуменскага павятовага спраўніка, пячатка шляхецкая з гербам XVII стагоддзя.

Тэхналогіі ўражваюць. Магчыма, у будучым галаграма дазволіць замяніць музейны прадмет, тым самым захаваць яго ад пашко­джанняў пры экспаніраванні.

Уладзімір РОГАЎ.

Автор

admin

admin

Актуально

13 сентября "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 13 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского райисполкома ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

10 сентября «прямую линию» проведет заведующий государственной нотариальной конторой района

В среду, 10 сентября, с 9.00 до 10.00 проведет «прямую линию» заведующий государственной нотариальной конторой Крупского района МАКАРЕВИЧ Галина Степановна. Телефон: 8-01796 2-78-65.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.