krupki.by

ru RU be BE en EN

У мастацкай галерэі прадстаўлены дакладныя копіі прац Францыска Скарыныа



У мастацкай галерэі прадстаўлены дакладныя копіі прац Францыска Скарыныа

Автор / Общество / Пятница, 12 декабря 2025 11:51 / Просмотров: 798

З нагоды 500-годдзя выдання «Апостала» ў мастацкай галерэі адкрылася ўнікальная выстава. На ёй прадстаўлены дакладныя копіі прац Францыска Скарыны.

– Можна ўбачыць і рэдкія экзэмпляры царкоўных кніг сярэдзіны XIX – пачатку XX стагоддзяў, якія раскрываюць духоўны свет нашых продкаў, сведчаць пра багатую традыцыю рэлігійнай літаратуры ў Беларусі. Акрамя таго, экспануюцца навуковыя даследчыя выданні, прысвечаныя дзейнасці і спадчыне славутага гуманіста, – адзначае навуковы супрацоўнік мастацкай галерэі Хрысціна Жукава.

Надрукаванае ў 1525 годзе віленскае выданне «Книга деяния и послания апостольская, завемая Апостал» – адзіная з кніг Скарыны без гравюрных ілюстрацый, хаця ў ёй выкарыстаны шматлікія застаўкі і канцоўкі, гравіраваныя ініцыялы. Да кожнай самастойнай часткі асветнік напісаў 22 прадмовы і 17 пасляслоўяў. Усяму тэксту папярэднічае агульная прадмова Францыска Скарыны. Каштоўнасць «Апостала» ў тым, што гэта выданне на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі мела сувязь з традыцыямі беларускай і ўсходнеславянскай кніжнасці.

Выставу ўжо наведалі вучні ўстаноў адукацыі.

А вось у рамках краязнаўчага аб’яднання «Адраджэнне» ў СШ № 1 г. Крупкі ў шосты школьны дзень адбылася незвычайная сустрэча з мінулым. Хрысціна Жукава правяла інтэрактыўны занятак пад назвай «Скарынаўскае падарожжа». Гэта сустрэча стала свое­асаблівай экскурсіяй у часы перша­друкара. Вучні адчулі блізкасць да гісторыі, убачылі, як выглядалі кнігі шмат стагоддзяў таму.

Пасля гэтага навучэнцы ўзяліся за творчасць: з дапамогай алфавіту на пластыліне «друкавалі» словы і стваралі літары, натхнёныя выданнямі.

Акунуцца ў свет беларускай кніжнай культуры, глыбей зразумець значэнне творчай дзейнасці Францыска Скарыны ў галерэі можна да канца снежня.

Уладзімір РОГАЎ. Фота СШ № 1 г. Крупкі.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.