krupki.by

ru RU be BE en EN

У крупскіх школьнікаў – тры дыпломы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах



У крупскіх школьнікаў – тры дыпломы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Автор / Общество / Воскресенье, 25 января 2026 13:13 / Просмотров: 350

У крупскіх школьнікаў – тры дыпломы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Усе – па беларускай мове і літаратуры.

Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі ў розных кропках Міншчыны. У Чэрвень, Дзяржынск, Маладзечна, Вілейку, Слуцк, Барысаў, Жодзіна, Салігорск, Клецк, Валожын прыехалі 1 070 таленавітых і высокаматываваных навучэнцаў вобласці.

Сярод удзельнікаў – як вопытныя алімпіяднікі, так і тыя, хто ўпершыню правярае свае здольнасці і плануе развіваць іх. Усе яны розныя, неардынарныя, але іх яднае адно – мэтанакірава­насць, сіла волі і цвёрды характар.

Алімпіяда фарміруе крытычнае мысленне, садзейнічае самарэалізацыі і дае магчымасць зразумець, наколькі патрэбныя веды ў сучасным свеце. Яна з’яўляецца прыярытэтным і свое­асаблівым індыкатарам узроўню адукацыі.

16 вучняў прадстаўлялі Крупскі раён на трэцім этапе алімпіяды, гэта на 9 чалавек больш у параўнанні з мінулым годам. У састаў каманды Крупшчыны ўвашлі прадстаўнікі раённай гімназіі: Вікторыя Грамацкая, Дар’я Ахмадзеева, Соф’я Шаблоўская, Аляксей Дзямчышын, Усевалад Занямонец, Мацвей Шаблоўскі, Дзяніс Карнееў, Іван Моніч, Ксенія Кулікова, Ілья Паўлоўскі; Ухвальскай СШ: Валерыя Крашэнка, Дар’я Макарэвіч; СШ п. Крупскі: Дзяніс Катасонаў, Аляксандр Нікалаеў; Халопеніцкай СШ: Паліна Нікіценка; СШ № 3 г. Крупкі: Ягор Валадзько.

Упершыню за апошнія 2 гады на вобласць выйшлі нашы навучэнцы па англійскай мове, матэматыцы, інфарматыцы, хіміі.

Настаўнікі, бацькі, аднакласнікі чакалі звестак з алімпіяды, верылі ў добры вынік.

Дыпломамі пераможцаў узнагароджаны Паліна Нікіценка з Халопеніцкай СШ, Соф’я Шаблоўская з Крупскай раённай гімназіі, Дар’я Макарэвіч з Ухвальскай СШ.

З вучаніцамі і іх настаўнікамі, без якіх гэтыя бліскучыя перамогі не адбыліся б, мы пагутарылі і даведаліся пра іх гісторыі дасягненняў.

Фактары поспеху – уседлівасць і цярпенне

Іх сярод усяго шэрагу варыянтаў адзначыла Паліна Нікіценка. Сваё жыццё яна плануе звязаць з педагагічнай прафесіяй, бо ёй хочацца дзяліцца сваімі ведамі з іншымі.

– Рыхтаваліся да абласнога этапу штодзённа. Прарышвалі базу алімпіядных заданняў, сістэматызавалі матэрыял. Больш увагі надавалі напісанню водгука, бо ў мінулым годзе адчувалася ў ім недапрацоўка. Шмат заданняў выконвала дома самастойна. Асабліва цікавыя для мяне творчыя, можа праз тое, што мне падабаецца ствараць карціны і чытаць розныя кнігі на беларускай і рускай мовах, – адзначае ­Паліна. – Тым, хто збіраецца прыняць удзел у алімпіядзе, буду раіць прыкласці максімум намаганняў і абавязкова верыць у сябе: кожны можа перамагчы.

Наталля Кулагіна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, пераканана, што патэнцыяльнага алімпіядніка можна адразу ўбачыць па працаздольнасці.

– Менавіта гэтая рыса з’яўляецца асноўнай для яго, бо працаваць трэба пастаянна, не даваць сабе паслаблення. Схема пад­рыхтоўкі залежыць ад вучня, яго моцных і слабых бакоў. Часцей за ўсё заданні, якія вызываюць цяжкасці, робім сумесна, больш зразумелыя – самастойна. Алімпіяда патрабуе глыбокіх ведаў па вучэбным прадмеце, творчага, а часам крэатыўнага, падыходу, – тлумачыць Наталля Кулагіна. – Канешне, вельмі важна псіхалагічна настроіць вучня на выніковы ўдзел. Звяртаю ўвагу, што адсутнасць прызавога месца – гэта магчымасць папрацаваць над памылкамі і над самім сабой. Настаўнікі, бацькі, аднакласнікі павінны падтрымліваць, раздзяляць радасць поспеху. Ад гэтага перамога становіцца больш значнай. Самае складанае, напэўна, зацікавіць вучня, каб ён змог самарэалізавацца ў алімпіядным руху. З боку педагога вучні павінны адчуваць любоў, дапамогу, клопат і падтрымку.

Галоўны сакрэт – праца

Алімпіяды «Шлях да поспеху», «Вяршыні Міншчыны», на прызы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама… З 5-га класа Соф’я Шаблоўская ў алімпіядным руху. Адзначае, што дасягнуць перамогі дапамогуць мэтанакіраваныя заняткі з настаўнікам, пастаянная сама­падрыхтоўка, чытанне літаратуры.

– Заданні на абласным этапе былі цікавыя. Спадабалася заданне з неалагізмамі. Апошняе, дзясятае – самае складанае і творчае. Напрыклад, скласці п’есу, адначасова вызначыць, што за твор і хто яго аўтар. Выконваючы лінгвістычны конкурс, трэба памятаць пра часовыя межы, каб паспець усё зрабіць. А каб адчуваць сябе ўпэўнена, трэба шмат чытаць і прарышваць заданні. Тэорыя і практыка ў комплексе спрацуюць на вынік. Канешне, як без кропелькі ўдачы, бо заўсёды жадаеш, каб трапіліся твае любімыя раздзелы мовазнаўства, – дзеліцца Соф’я.

«Аднаго настаўніка мала. Патрабуецца і зацікаўленасць вучняў», – падкрэслівае Таццяна Рабкоўская.

– Падрыхтоўка да алімпіяды – тытанічная праца. Заўсёды пачынаю з сябе. Штудзірую метадычную, навуковую літаратуру, дапаможнікі, зборнікі. Банк алімпіядных заданняў за ўсе гады атрымаўся вялікі. Пасля аналізу ўсяго гэтага прапаноўваю матэрыя­лы вучням. Заўсёды складаю індывідуальны план работы з алімпіяднікамі. Згодна з ім і працуем на ўроках, факультатывах, індывідуальных занятках. З 5-га класа прыглядаюся да вучняў. З тым, хто хутка разумее мяне на ўроку, пачынаю займацца, вызначаць патэнцыял. Так атрымалася і з Соф’яй, – рассказвае настаўнік. – Заданні з кожным годам мяняюцца, але складанасць іх захоўваецца. Адным з самых цяжкіх лічу заданне на вызначэнне лексічнага значэння слова.

Таццяна Уладзіміраўна таксама называе свае тры складнікі поспеху ў аліміпіядным руху, якія па­дзейнічаюць пры ўмелым яднанні: здольнасці навучэнца, творчасць настаўніка, падтрымка бацькоў.

Жаданне і імкненне

Дар’ю Макарэвіч зацікавіла ў алімпіядзе магчымасць праверыць свае веды, паспаборнічаць з вучнямі іншых школ, даведацца пра нешта новае. Школьніца лічыць, што з добрай падрыхтоўкай атрымаецца дасягнуць поспеху.

– Безумоўна, веды – гэта асноўнае, на што трэба спадзявацца на алімпіядзе. Спатрэбіцца і логіка, і фантазія, і крытычнае мысленне. Важна расстаўляць прыярытэты, што зрабіць у першую чаргу, а што адкласці. Хвалявацца можна, але не панікаваць. Галоўнае, каб было жаданне і імкненне, – дае парады Дар’я Макарэвіч.

Яе настаўнік Валянціна Крыварот прытрымліваецца думкі, калі вучань адказны, дысцыплінаваны, крэатыўны, значыць, яму варта прыняць удзел у алімпіядзе.

– Заняткі заўсёды праходзілі па-рознаму. Гэта маглі быць пяці­хвілінкі на працягу дня па не­зразумелых пытаннях, дадаткова займаліся пасля ўрокаў, былі і анлайн-кансультацыі. З кожным годам удзельнікі становяцца мацнейшымі, з больш глыбокімі ведамі, таму зацікаўленасць аднакласнікаў у поспех іх сябра, падтрымка настаўнікаў іншых прадметаў, клопат бацькоў адыгрываюць сваю ролю, – акцэнтуе настаўнік.

Як бачым, у кожнага – свае сакрэты поспеху, індывідуальны падыход. Але алімпіяда застаецца ўнікальным інтэлектуальным спаборніцтвам, якое дазваляе вызначыць таленавітых вучняў, удасканаліць веды, атрымаць льготы пры паступленні ў вышэйшыя ўстановы адукацыі, прапаноўваючы пры гэтым магчымасць праверыць сябе і атрымаць каштоўны вопыт, нават калі не атрымліваецца перамагчы.

Алімпіядны рух у Беларусі з’яўляецца адным з самых яркіх складнікаў нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. Паспяховае выступленне вучняў патрабуе інтэлектуальнай сталасці, камунікабельнасці, развіцця культуры маўлення, здольнасці арыентавацца ў незнаёмай абстаноўцы, хутка ацэньваць новую інфармацыю, канцэнтравацца на выкананні пастаўленай задачы. Усе гэтыя якасці з’яўляюцца ўмовамі канкурэнтаздольнасці вучняў.

Уладзімір РОГАЎ.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО, Халопеніцкай СШ, Ухвальскай СШ.

Автор

admin

admin

Актуально

7 февраля "прямую линию" проведет замес­титель председателя райисполкома

В субботу, 7 февраля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет замес­титель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

5 февраля состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 5 февраля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.