Мы разам з блогерам Ірынай Дамаронак накіраваліся ў аграгарадок Замкі, каб ацаніць кулінарнае майстэрства.
У меню былі ўключаны – боршч халодны са шчаўя, бульбяная бабка з каўбаскамі, дранікі “Шчодрыя” з мясам, каша “Крупеня па-беларуску”, халадзец.
Гаспадыні гасцінна запрашалі пакаштаваць смакоцце. Нават і адзенне адпаведнае падабралі, каб максімальна перадаць сэнс ініцыятывы.
Сталовая карыстаецца папулярнасцю ў насельніцтва. Тут радуюць тых, хто завітаў падсілкавацца, разнастайнасцю выбару і цеплынёй хатняй атмасферы. Пакаштаваць нават можна хлеб уласнай выпечкі.
Сталовая працуе круглы год. Кожны дзень тут абслугоўваюць каля 150 чалавек. Гэта мясцовыя жыхары, працаўнікі арганізацый аграгарадка. Прыязджаюць і з суседніх населеных пунктаў, каб атрымаць асалоду ад смачнай ежы.
Дарэчы, стравы беларускай кухні ў Замках можна паспрабаваць не толькі па пятніцах. Кацярына Лабастава, загадчык грамадскага харчавання, адзначае, што з калегамі яны стараюцца здзіўляць сваіх гасцей.
Падрабязней пра калектыў сталовай і іх дзейнасць можна будзе прачытаць у нумары газеты ў сераду


