– Ініцыятыву па правядзенні месячніка падтрымалі літаральна ўсе працоўныя калектывы нашага сельсавета і з энтузіязмам уключыліся ў работу, – расказвае старшыня Бобрскага сельвыканкама Уладзімір Загорскі. – Тым больш, што мінулы год стаў для нас адметным – па выніках раённага спаборніцтва сельсавет прызнаны лепшым. Ужо цяпер праведзена ўборка прылеглых тэрыторый да Бобрскай і Каласоўскай школ, амбулаторыі, магазінаў, гарпасялковага Дома культуры, Бобрскага і Сакалавіцкага лясніцтваў, фізкультурна-аздараўленчага цэнтра і іншых. У гэтыя дні вядзецца добраўпарадкаванне цэнтральнага парку, дваровых тэрыторый, высякаюцца кусты, ліквідуюцца стыхійныя звалкі.
Старшыня сельвыканкама зазначыў далей, што актывізаваліся ў навядзенні парадку калектывы адкрытага акцыянернага таварыства «Кляновічы», КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 164», ДЭУ-69 і ДЭУ-8, якія ўбіраюць машынныя двары і фермы, прыдарожныя палосы і з’езды, робяць ямачны рамонт дарог, наводзяць парадак на іншых замацаваных за імі аб’ектах. Задзейнічаны ў добраўпарадкаванні і 12 сацыяльных работнікаў.
– У навядзенні парадку на зямлі ніхто не застаецца ўбаку, – сказаў напрыканцы Уладзімір Загорскі. – Усе разумеюць, што гэта справа важная і патрэбная.