krupki.by

ru RU be BE en EN

У Міжнародны дзень музеяў у Крупках адбылася разнастайная і насычаная праграма



У Міжнародны дзень музеяў у Крупках адбылася разнастайная і насычаная праграма

Автор / Общество / Среда, 25 мая 2016 12:05 / Просмотров: 1208

Непасрэдна 18 мая ў Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Міжнароднаму дню музеяў. Падчас яе адкрыцця дырэктар культустановы Тамара Бальбот павіншавала прысутных з гэтай датай, нагадала заснавальніка Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея Таццяну Якаўлеўну Белую, зазначыла, што дзясяткі тысяч экспанатаў – гэта вялікая праца ўсіх тых, хто іх збіраў, падкрэсліла, што крупчанам ёсць чым ганарыцца, ёсць што паказаць.  

– Сейчас практычна немагчыма ўявіць сабе жыццё ў сучасным грамадстве без існавання музеяў, – гаварыла навуковы супрацоўнік музея Ала Сасіна. – Яны сталі неад’емнай часткай нашага жыцця і культурнай спадчыны чалавецтва. Таму нядзіўна, што быў уведзены Міжнародны дзень музеяў, каб на сусветным узроўні адзначыць іх значнасць для чалавецтва. Акрамя таго, гэта свята было створана і для таго, каб прыцягнуць яшчэ большую колькасць людзей у музеі.

Тут жа было заўважана, што ў гэты дзень усіх наведвальнікаў чакае разнастайная і насычаная праграма. Кожны жадаючы можа наведаць музей і пазнаёміцца з цікавымі калекцыямі, выставамі, экспазіцыямі, паўдзельнічаць у майстар-класе беларускіх народных танцаў. І, да месца сказаць, што такой прапановай скарысталіся многія і многія. Дапамагла, бясспрэчна, і дадзеная ў раённай газеце анонсам праграма правядзення свята ў раённым музеі.

З раніцы, нягледзячы на пахмурнае надвор’е, у музей ішлі і ішлі наведвальнікі розных узростаў. І тут было што паглядзець! Калекцыянеры раённага аматарскага клуба «Скарбонка» прадстаўлялі свае незвычайныя ўнікальныя экспанаты. У прыватнасці, Валерый Чэус расказаў пра выстаўленыя спартыўную сімволіку і ўзнагароды, Аляксандр Фясько – пра калекцыю манет розных эпох, Андрэй Аляхновіч – пра старадаўнія кнігі, Уладзімір Меранцаў – пра сувенірныя запалкі, Віктар Успенскі – пра запальніцы і попельніцы краін свету, Аляксандр Будзько – пра геральдыку, Юрый Дудко – пра савецкія і расійскія аўтамабілі.

На працягу дня жыхары горада і яго госці знаёміліся з экспазіцыямі і выставамі ў музеі і мастацкай галерэі. Так, у выставачным зале музея ў той дзень была адкрыта выстава Сяргея Пыжыкава «Ощущения». Варта сказаць, што ўсе былі проста ўражаны карцінамі з лаканічнымі назвамі «Комета», «Гея», «Водоворот», «Вулкан», «Новолуние», «Высота», «Простор», «Сумерки» і іншымі. Не зачыняліся дзверы і ў мастацкай галерэі. Крупчане ахвотна знаёміліся з выставай «Родная старонка», прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака Барыса Аракчэева. 

Вечарам супрацоўнікі музея спачатку былі занепакоены дажджом, што пачаўся раптоўна і змог бы сарваць правядзенне танцавальнай вечарынкі. Але не! Госці – а гэта Антаніна Малама, Стас Асадчы, Мікалай Стрыгельскі, Ірына Гаварэнь, Алена Прохарава і баяніст Уладзімір Ганчароў – прыехалі ў вызначаны тэрмін, а сапраўдныя аматары народных танцаў не спалохаліся непагоды і дружна, з добрым настроем сабраліся ў дворыку музея. Загучалі акорды баяна, пад якія былі развучаны народныя танцы – «Лявоніха», «Бульба», полька, кракавяк, вальс, падэспань… Вечар удаўся на славу. Удзельнікі і госці засталіся задаволенымі і пажадалі надалей праводзіць такія народныя вечарынкі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

23 апреля встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 23 апреля, в 15.00 в аг. Докудово возле магазина ИП Урывский В.И. встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

22 апреля встречу с населением в д. Купленка проведет председатель районного Совета депутатов

Во вторник, 22 апреля, в 16.00 в д. Купленка возле дома № 24 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна.

23 апреля "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 23 апреля, с 9.00 до 10.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.