– Мы хуценька выехалі на месца, забралі бусла і даставілі пацярпелага ў ветэрынарную станцыю, папярэдне паведаміўшы туды, што птушцы тэрмінова патрабуецца дапамога, – расказаў начальнік райінспекцыі Валерый Бялаўскі. – І ветурачы адразу ж з усёй адказнасцю прыняліся за работу. Такім чынам, сімвал Беларусі выратаваны і зараз пад пільным назіраннем спецыялістаў ветэрынарнай станцыі праходзіць рэабілітацыйны перыяд. Хачу выказаць удзячнасць нераўнадушным людзям за клопат аб братах нашых меншых, а работнікам райветстанцыі – за іх прафесіяналізм. Заклікаю ўсіх не праходзіць міма там, дзе можна дапамагчы.



У адзін з дзён чэрвеня ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя патэлефанавала аграном адкрытага акцыянернага таварыства «Крупскі райаграсервіс» і паведаміла, што на поле, дзе вядзецца ўборка сена, заўважаны бусел, у якога паранена крыло.