krupki.by

ru RU be BE en EN

В Крупском районе начал работу областной пленер по изготовлению декоративных скульптур из камня (дополнено)



В Крупском районе начал работу областной пленер по изготовлению декоративных скульптур из камня (дополнено)

Автор / Общество / Вторник, 16 августа 2016 16:45 / Просмотров: 2298

Ва ўтульным дворыку раённага гісторыка-краязнаўчага музея сабраліся крупчане і госці нашага горада, каб прывітаць людзей унікальнай прафесіі. Скульптараў Ігара Засімовіча, Аляксандра Сакалова, Кацярыну Зантарыя і Алега Купрыянава чакаюць тры тыдні напружанай працы над камнем. У выніку некалькі вялізных валуноў пераўтворацца ў арыгінальныя арт-аб’екты, што ўпрыгожаць наш горад. 

Упершыню такі абласны пленэр прайшоў у 2014 го-дзе. І нам прыемна, што ў Год культуры гэта падзея адбываецца менавіта ў Крупскім раёне. Пленэр з’яўляецца знакавым яшчэ і таму, што прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Аракчэева, чыё імя носіць мастацкая галерэя нашага горада.

Гасцінна вітаў удзельнікаў пленэра ад імя старшыні райвыканкама Ігара Часнака, ад сябе асабіста намеснік старшыні Андрэй Вараб’ёў. «Крупшчына багатая традыцыямі, прыгажо-сцю, добрымі людзьмі, яна здольна натхніць кожнага, хто тут пабываў. Мы ганарымся, што творчы шлях Барыса Аракчэева звязаны і з нашым раёнам. Вельмі прыемна, што ў Крупкі прыехалі цудоўныя творцы, і я ўпэўнены, што тыя скульптуры, якія будуць створаны рукамі гэтых таленавітых людзей, стануць годным упрыгажэннем нашага горада. Вітаю Аксану Барысаўну і Алёну Барысаўну Аракчэевых, якія не забываюць наш горад, прыязджаюць на выставы і творчыя сустрэчы, пакідаюць у дар свае мастацкія творы. Спадзяюся, што супрацоўніцтва будзе толькі ўмацоўвацца. А нашым шаноўным скульптарам – творчых поспехаў», – пажадаў Андрэй Вараб’ёў.

Народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, старшыня Мінскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве Іван Міско назваў пленэр сапраўдным святам. «Я рады, што сёння разам з вамі. У крупчан ёсць унікальная магчымасць прыйсці і пагля-дзець, як працуюць сапраўдныя майстры, як датыкаюцца да камня, як з ім размаўляюць, якая ў іх узаемная любоў. Аўтарскаму калектыву зычу творчага плёну», – сказаў ён. А яшчэ Іван Якімавіч перадаў Аксане Аракчэевай унікальныя фотаздымкі, якія зрабіў асабіста яшчэ ў 1960 годзе. Чым расчуліў не толькі Аксану, але і ўсіх прысутных.

А яна тым часам таксама была з падарункамі і ўручыла ганаровым гасцям каталогі з фотаздымкамі карцін бацькі.

На свяце было шмат гасцей, гаварылі яны вельмі шчыра і натхнёна. «Я бяру камень і адсякаю ўсё лішняе», – знакаміты беларускі скульптар Генадзь Буралкін нагадаў, што так некалі адказаў на пытанне пра стварэнне каменных шэдэўраў Мікеланджэла. Сціпла, як усе вялікія. Але для таго, каб узнік сапраўды годны твор, нешта асаблівае, дадзенае звыш, павінна быць у руках, у душы, у сэрцы майстра. Гэта лёс выбраных.  

На самым эмацыянальным піку сустрэчы ўся ўвага была скіравана на тых людзей, чыім талентам будуць ажываць камяні. Гасцям прадставілі скульптараў, іх віталі апладысментамі. Адразу бачна – сапраўдныя майстры. Яны выглядалі вельмі сабранымі, засяроджанымі, і, здаецца, у думках былі ўжо ў сваёй творчасці.

Ад імя аўтарскага калектыву словы сказаў вядомы беларускі скульптар Ігар Засімовіч: «Дзякуй за тое, што запрасілі нас на пленэр, дзякуй за сустрэчу. Мы будзем старацца вам адпавядаць і зрабіць прыемныя падарункі для горада, каб яны ўпрыгожвалі вашы мясціны. Ну, а тое, што камяні нас натхняюць – гэта так і ёсць. Я працую з імі ўжо амаль 30 гадоў, гэта заўсёды непаўторная крыніца натхнення. Кожны камень мае сваё – свой твар, сваю душу, сваё нешта прыцягальнае. Будзем старацца, каб праз нашы працы і вы змаглі гэта адчуць».

Адкрыццё пленэра прайшло па-сяброўску і цёпла. Цікавым быў і завяршальны акцэнт. Па традыцыі нашага крупскага музея гасцей запрасілі дастаць са старадаўняга чароўнага збаночка каляровыя стужачкі, што ўяўляюць сабой сімвалы зямлі, і завязаць на бярозку з добрымі думкамі, памкненнямі і пажаданнямі. 

Урачыстая частка скончылася, і майстры накіраваліся на пляцоўку, дзе іх чакалі камяні, у якіх наперадзе – сапраўднае пераўтварэнне. Трэба сказаць, што пляцоўку для такой сур’ёзнай і маштабнай работы прадаставіла ААТ «Крупскі райаграсервіс». Менавіта на яго базе цэлыя тры тыдні і будуць тварыць скульптары. 

Увогуле пленэр па вырабу дэкаратыўных скульптур з камня для нашага раёна – з’ява. Думаецца, што не толькі для нашага. І ад гэтага яшчэ больш ганарова, што ён адбываецца менавіта на Крупшчыне.   

Намеснік дырэктара Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Наталля Даўнаровіч расказала, што самае напасрэднае дачыненне да ідэі і матэрыяльнай падтрымкі пленэра мае старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра. «Міншчына можа ганарыцца тым, што ў яе фестывальным календары больш за 30 буйных творчых праектаў самага рознага накірунку і ўзроўню, – паведаміла Наталля Даўнаровіч. – Яны сталі традыцыйнымі, большасць мае гісторыю ў некалькі дзесяцігоддзяў. А вось гэты пленэр – справа маладая. Цудоўна, што такое грандыёзнае творчае свята па ўзору іншых будзе мабільным, і тыя шэдэўры, што ствараюць майстры са звычайных камянёў, упрыгожаць і іншыя гарады».

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

15 октября пройдет "прямая линия" по вопросам социальной защиты семей с детьми

В среду, 15 октября, в рамках единого дня консультирования населения по вопросам социальной защиты семей с детьми состоится прямая телефонная линия с исполняющим обязанности заведующего сектором материально-бытового обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Крупского районного исполнительного комитета Мусохрановой Юлией Петровной с 10.00 до 11.00 по телефону 2-62-83.

15 октября "прямую линию" проведет главный врач ГУ «Крупский РЦГиЭ»

В среду, 15 октября, с 9.00 до 11.00 по телефону 8-01796 4-12-89 прямую телефонную линию проведет главный врач ГУ «Крупский РЦГиЭ» ЛОБАЧЕВ Никита Васильевич.

14 октября "прямую линию" проведет начальник отдела экономики Крупского райисполкома

Во вторник, 14 октября, с 9.00 до 10.00 по телефону 8-01796 2-78-33 прямую телефонную линию проведет начальник отдела экономики Крупского райисполкома КОЗЛОВСКАЯ Татьяна Михайловна.

16 октября ИМНС проведет консультации по вопросам применения налоговых вычетов

16 октября отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев, проводится тематический день информирования по вопросам применения налоговых вычетов при исчислении подоходного налога с заработной платы. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

16 октября ИМНС проведет день открытых дверей по разъяснению вопросов исчисления и уплаты налогов

16 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев - плательщиков имущественных налогов, проводит день открытых дверей по разъяснению вопросов исчисления и уплаты земельного, транспортного налогов и налога на недвижимость единым имущественным платежом.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Please publish modules in offcanvas position.