krupki.by

ru RU be BE en EN

У кожнага з нас у жыцці ёсць свой настаўнік з вялікай літары



У кожнага з нас у жыцці ёсць свой настаўнік з вялікай літары

Автор / Общество / Четверг, 18 августа 2016 08:08 / Просмотров: 2905

Жыццёвым дэвізам маёй суразмоўцы – ветэрана педагагічнай працы Марыі Аляксандраўны Белаус – з’яўляюцца словы: «Няма недасягальных мэт, ёсць высокі каэфіцыент ляноты, недахоп кемлівасці і запас адгаворак».

«Што зрабіла я ў жыцці, каб мяне разумелі, паважалі, цанілі дзеці, бацькі, родныя, калегі?», «Дзе чэрпаць сілы, натхненне?» – гэтыя і шматлікія іншыя пытанні неаднойчы задавала сабе гераіня майго сённяшняга аповеду.

Размова з Марыяй Аляксандраўнай вялася ў яе з густам абсталяванай кватэры. Кнігі па псіхалогіі, педагогіцы, зборнікі вершаў паэтаў розных гадоў без тлумачэння нагадвалі, што тут жыве настаўнік.

– Азіраючыся на пражытае, я магу з упэўненасцю сказаць, што для мяне самым вялікім захапленнем заўсёды была педагагічная работа, – гаварыла Марыя Аляксандраўна. – Мая маці – настаўніца рускай мовы і літаратуры. Сакрэтам яе поспехаў заўсёды, нават у самыя цяжкія часы, была вернасць прызванню. Яшчэ ў дзяцінстве я вельмі паважала прафесію настаўніка, а філалагічныя здольнасці, безумоўна, я атрымала ад мамы. Перада мной не стаяла пытанне: куды пайсці вучыцца? Я ведала: толькі ў педагагічны інстытут.

Скончыўшы Вінніцкую сярэднюю школу, што на Украіне, дзяўчына два гады працавала на шахце тэлефаністкай, а ў вольны ад работы час мэтанакіравана рыхтавалася да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. І радасці не было канца, калі даведалася, што пасля паспяховай здачы ўступных экзаменаў у Вінніцкі педінстытут яна залічана на філалагічны факультэт.

У інстытуце старанная студэнтка дадаткова вывучала іспанскую мову, захаплялася гімнастыкай. У гэты час сустрэла сваё каханне. Па сямейных абставінах прый-шлося перавесціся ў Львоўскі ўніверсітэт імя І. Франко.

– Пасля заканчэння ўніверсітэта пяць гадоў працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Цярнопальскай сярэдняй школе, – працягвае Марыя Аляксандраўна. – На ўроках старалася не толькі захапіць дзяцей сваім прадметам, даць трывалыя веды, але хацелася, каб ім падабалася вучыцца. У сваёй рабоце імкнулася ўкараняць цікавыя методыкі, заўсёды сачыла за новаўвядзеннямі, улічвала перадавыя тэндэнцыі ў сістэме адукацыі.

Далейшы лёс склаўся так, што больш пяці гадоў прыйшлося жыць у Германіі, паколькі муж быў ваеннаслужачым. Але затым сям’я Белаус пераехала ў Беларусь.

– У 1979 годзе ўладкавалася ў Бобрскую сярэднюю школу і аб гэтым не пашкадавала ніводнага разу, – успамінае Марыя Аляксандраўна. – У гэтым калектыве я сустрэла аднадумцаў і прафесіяналаў. Падтрымку і дапамогу заўсёды адчувала і атрымлівала ад калег – Аляксандры Фамінічны Марозавай, Надзеі Сямёнаўны Цвятковай, Ніны Міхайлаўны Моік, Веры Андрэеўны Гурскай і многіх іншых настаўнікаў.

У хуткім часе, заўважыўшы арганізатарскія здольнасці настаўніцы, раённы аддзел адукацыі прызначае Марыю Аляксандраўну Белаус дырэктарам школы. І, дарэчы, на гэтай пасадзе яна працавала 13 гадоў. Разам з калегамі дырэктар школы імкнулася зрабіць навучальную ўстанову прыгожай, дагле-джанай, добраўпарадкаванай, утульнай і духоўна напоўненай. Педагагічная і адміністрацыйная дзейнасць дазволілі Марыі Аляксандраўне набыць каласальны вопыт. 

Марыя Аляксандраўна вельмі любіла сваю справу, яна займала вялікую частку жыцця, адлюстроўвалася ў думках, эмоцыях, учынках.

– З цеплынёй часам успамінаю, на якім высокім узроўні мы прывівалі любоў да працы нашым дзеткам, – гаварыла далей Марыя Аляксандраўна. – Паралельна з падрыхтоўкай да розных інтэлектуальных гульняў, удзелу ў конкурсах, алімпіядах вучні актыўна дапамагалі вырошчваць на прышкольным участку моркву, буракі, цыбулю, капусту. Вынікі працы – зусім танныя абеды для ўсіх школьнікаў. Загадчыца прышкольнага ўчастка Ніна Васільеўна Каландзёнак вельмі добрасумленна адносілася да сваіх абавязкаў. Разам з дзецьмі яе можна было ўбачыць на рабочым месцы і ўранку, і позна вечарам.

...Лёгкакрылай птушкай праляцеў час. Марыя Аляксандраўна, калі ўжо была на заслужаным адпачынку, яшчэ працавала ў сярэдняй школе № 3 г. Крупкі. І кожны дзень пры сустрэчах я адчувала, што побач з вучнямі настаўніца забывалася пра свой узрост, ад шчырага сэрца радавалася іх поспехам. Вопытам работы яна ахвотна дзялілася з калегамі: праводзіла майстар-класы, семінары, адкрытыя ўрокі. А лепшай узнагародай для яе падчас заняткаў заўсёды быў бляск зацікаўленых дзіцячых вачэй.

Вялікаму Гётэ належаць словы: «Тыя, у каго вучыліся, правільна называюцца нашымі настаўнікамі, але не ўсякі, хто вучыць нас, заслугоўвае гэтае імя». Я смела магу сказаць, што Марыя Аляксандраўна Белаус вартая такога высокага звання – настаўнік. Гэта яна, сціплая, прывабная жанчына, заўсёды здзіўляла ўсіх сваім педагагічным талентам, глыбокімі ведамі, добрым эстэтычным густам. Няхай жа ў дзень юбілею, паважаная Марыя Аляксандраўна, калегі, суседзі, вашы дзеткі і ўнукі дораць вам самыя цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў.

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі педагогаў.

Автор

admin

admin

Актуально

24 июня прием граждан проведет заместитель начальника ИМНС по Борисовскому району

24 июня с 10.00 до 11.00 в здании ООО «Крупское Агропромэнерго» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, д. 5 заместитель начальника инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району Закревский Александр Геннадьевич проводит выездной личный прием.
Предварительная запись будет осуществляться 23 июня с 08.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по телефону 8 (01796) 2-72-24.

27 июня прием граждан проведет заместитель Министра энергетики Республики Беларусь

В пятницу, 27 июня, выездной прием граждан проведет заместитель Министра энергетики Республики Беларусь ДОЛГИЙ Владислав Александрович. Место и адрес проведения: г. Крупки, ул. Московская, 52, Крупский район электрических сетей филиала «Борисовские электрические сети» РУП «Минскэнерго». Время проведения: 13.00-14.00. Предварительная запись обязательна. Запись по телефону: 8(0177) 74-48-63. Понедельник-четверг: с 8.00 до 12.00, с 12.48 до 17.00; Пятница: с 8.00 до 12.00, с 12.48 до 16.00.

21 июня "прямую линию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 21 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.