Удзельнікі семінара паглядзелі выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Палёт фантазій» і праваслаўных абразоў «З верай, надзеяй, любоўю». Тут былі прадстаўлены работы, выкананыя навучэнцамі аб’яднанняў па інтарэсах і педагогамі дадатковай адукацыі. Таксама прайшла прэзентацыя экалагічнага, творчага і гульнёвага праектаў, што актыўна рэалізуюцца ў Цэнтры дзіцячай творчасці. Удзельнікі фестывалю пабывалі ў гасцінай «Народных кукол календарь».

Акрамя таго, для гасцей былі праведзены майстар-класы па вышыўцы сутажнай стужкай і вырабу заколак з фаамірану. Пасля ўсе сабраліся за «круглым сталом» і актыўна абмяркавалі ўбачанае. Такім чынам, удзельнікі семінара-практыкума атрымалі магчымасць папоўніць творчую педагагічную скарбонку новымі ідэямі і рэалізаваць іх у наступным на практыцы.



У адну з субот лютага тут адбыўся абласны семінар-практыкум. У ім прынялі ўдзел 25 педагогаў з Дзяржынскага, Барысаўскага, Крупскага раёнаў і горада Жодзіна. Крупскі ЦДТ прэзентаваў сваю работу.