krupki.by

ru RU be BE en EN

Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі» прайшла ў Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі



Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі» прайшла ў Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі

Автор / Общество / Пятница, 17 марта 2017 14:09 / Просмотров: 1499

Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі» прайшла ў Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі15 сакавіка адзначалася вялікае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі ў гэты дзень 14-гадовыя рабяты становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны. Штогод на ўрачыстых мерапрыемствах юнакі і дзяўчаты атрымліваюць галоўны дакумент – пашпарт, з якім яны і пойдуць па жыцці. 

– Сімвалічна, што ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў маладым грамадзянам сёння праходзіць у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, – зазначыла першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ» Ірына Дамаронак. – У музеі, які захоўвае свой аповед аб людзях і падзеях, што пакінулі след у гісторыі краіны і Крупскага раёна, гісторыі нашых землякоў, сапраўдных патрыётаў сваёй краіны, якія сваёй дзейнасцю, сілай і ўпартасцю прымнажалі славу і багацце Радзімы. Грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Гэтыя словы кожны з нас вымаўляе з асаблівым гонарам і трапятаннем у сэрцы. Вялікая любоў да роднай Беларусі, павага да гісторыі і традыцый беларускага народа, вернасць гераічнаму подзвігу нашых дзядоў – вось што з’яўляецца сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх грамадзян нашай рэспублікі.

Зразумелым было хваляванне дзесяці юных крупчан, якім вось-вось ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць пашпарты. Без сумнення, гэты дзень стаў для іх сапраўдным святам. А раздзяліць з маладымі людзьмі радасць падзеі прыйшлі ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Вараб’ёў, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі Крупскага РАУС, маёр міліцыі Павел Шышкевіч, ветэран Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, начальнік аддзела па ахове дзяржаўных сакрэтаў і арганізацыі мабілізацыйнай работы райвыканкама Мікалай Зямніцкі, ветэран працы, былы начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама, у 2010–2013 гадах старшыня раённага Савета дэпутатаў Ларыса Глінская, дырэктар Халопеніцкага філіяла ААТ «Здравушка-мілк», з 1991 па 1993 год – першы сакратар РК ЛКСМБ Васіль Гур, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі» прайшла ў Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі

– Дарагія рабяты! Глыбока сімвалічна, што свой галоўны дакумент вы атрымаеце менавіта ў Дзень Канстытуцыі. Ад імя старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігара Часнака і ад сябе асабіста віншую вас з гэтай падзеяй. Мяркую, што атрыманне пашпарта – такое мерапрыемства, якое запамінаецца на ўсё жыццё, – гаварыў у прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Вараб’ёў. – У нашай краіне створаны ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб асоба, каб маладыя людзі раскрываліся. Асноўны закон дае вам шмат правоў і гарантый, але ён замацоўвае за вамі абавязкі быць грамадзянінам. Беларусь і, у прыватнасці, Крупшчына заўсёды былі багатымі на таленты і самародкі. Вы – наша будучае і самае светлае сённяшняе. Ваш абавязак – умацоўваць асновы канстытуцыйнага ладу сваёй вучобай і сваёй працай. Здароўя вам, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, здзяйснення мар і надзей.

І вось для юных крупчан наступіў самы хвалюючы момант. Вядучая называе прозвішчы і пад апладысменты Андрэй Вараб’ёў уручае пашпарты і кнігі «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь» навучэнцы Крупскай раённай гімназіі Хрысціне Вяршковай, вучням СШ № 1 г. Крупкі – Алесе Марцынкевіч і Багдану Бражэўскаму, СШ № 3 – Лізавеце Салко і Наталлі Шчурко, СШ пасёлка Крупскага – Дзіяне Шавялёвай, Халопеніцкай СШ – Ксеніі Жылінскай і Мікіту Бажыну, Худавецкай СШ – Кірылу Шукайлу, Ухвальскай СШ – Сяргею Хвашчэўскаму.

Атрымаўшы пашпарты, юнакі і дзяўчаты ў словах клятвы ўрачыста паабяцалі ўмацоўваць аўтарытэт і добрае імя Беларусі, быць дастойнымі памяці тых беларусаў, якія аддалі свае жыцці за мір, усе свае сілы накіраваць на тое, каб садзейнічаць працвітанню роднай Беларусі.

Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі» прайшла ў Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў закончылася, але ўсе прысутныя на ёй былі запрошаны ў залу Вялікай Айчыннай вайны для ўдзелу ў адкрытым дыялогу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Уступнае слова сказала дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Бальбот:

– Вельмі прыемна, што ў гэтым годзе нам выпаў гонар прыняць маладых людзей, якім ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны пашпарты. Сёння, дарагія рабяты, вы, можна сказаць, выраслі на цэлую галаву, вы сталі паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны. І менавіта ад вас залежыць, якой яна будзе заўтра і ў наступныя гады. У кожнага з вас ёсць магчымасць рэалізаваць сябе – вучыцца, працаваць, займацца спортам, развіваць творчыя здольнасці. Жадаю вам натхнення і дасягнення ўсіх пастаўленых перад сабой мэт.

Падчас дыялогу двух пакаленняў кожны з запрошаных гасцей – Андрэй Вараб’ёў, Ларыса Глінская, Мікалай Зямніцкі, Васіль Гур і Павел Шышкевіч – вёў размову аб тым, з чаго пачынаецца Радзіма, што такое патрыятызм, дзяліўся сваімі ўспамінамі аб тым месцы, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшло яго маленства, дзяцінства, юнацтва. Вельмі кранальна яны нагадвалі самыя шчаслівыя і памятныя моманты ў сваім жыцці, ахвотна адказвалі на пытанні маладых людзей, заклікалі іх не пакідаць сваю малую радзіму, а працаваць так, каб наша Крупшчына станавілася яшчэ прыгажэйшай.

Упэўнены, што ўсе прысутныя юнакі і дзяўчаты прачулі адказнасць, якая ўскладзена на іх з атрыманнем галоўнага дакумента. Тыя, у сваю чаргу, зазначылі, што цяпер яны дарослыя грамадзяне сваёй краіны, а значыць, на іх ляжыць абавязак вучыцца дзеля яе дабрабыту, уносіць уклад у яе далейшае працвітанне.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

23 апреля встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 23 апреля, в 15.00 в аг. Докудово возле магазина ИП Урывский В.И. встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

22 апреля встречу с населением в д. Купленка проведет председатель районного Совета депутатов

Во вторник, 22 апреля, в 16.00 в д. Купленка возле дома № 24 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна.

23 апреля "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 23 апреля, с 9.00 до 10.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.