krupki.by

ru RU be BE en EN

Твар любога населенага пункта вызначаецца яго знешнім выглядам



Твар любога населенага пункта вызначаецца яго знешнім выглядам

Автор / Общество / Вторник, 28 марта 2017 14:43 / Просмотров: 1012

Месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыйАдразу варта заўважыць: за апошнія гады шмат што зроблена ў плане добраўпарадкавання нашай Крупшчыны. Як адзначае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Бялаўскі, чыё ведамства ў ліку іншых заклікана ажыццяўляць кантроль за агульным экалагічным станам рэгіёна, добраўпарадкаванне тэрыторый – справа не аднаго дня.

У раёне распрацавана спецыяльная праграма, выкананнем якой займаюцца не толькі арганізацыі і прадпрыемствы, але і пераважная большасць жыхароў Крупшчыны. Многаму ў гэтай справе садзейнічае і правядзенне розных акцый, закліканых актывізаваць работу па прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў. Аб’яўлены распараджэннем райвыканкама месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый – таксама з гэтага пераліку.

Месячнік, як вядома, будзе доўжыцца да 30 красавіка. Ужо дзве суботы запар крупчане падбіраюць каменне на палетках сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прыводзяць у належны стан тэрыторыі ля арганізацый і прадпрыемстваў, ля жылых дамоў і ў дварах, на грамадскіх могілках, на замацаваных тэрыторыях.

– Вясна – час перамен і абнаўлення. Зрабіць больш прыгожым і чыстым родны горад, вёску, аграгарадок ці пасёлак можа кожны з нас, – зазначае галоўны ўрач Крупскага РЦГіЭ Аляксандр Хадаровіч. – Хочацца звярнуцца да ўсіх жыхароў горада і раёна: давайце наводзіць парадак разам! Падчас правядзення месячніка ўсе разам палепшым санітарны стан тэрыторый і ўнясем свой пасільны ўклад у навядзенне чысціні і парадку на зямлі.

Месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый

І ў мінулы суботні дзень мы ўвачавідкі пераканаліся, што многімі і многімі крупчанамі быў зроблены асабісты ўклад у добраўпарадкаванне Крупшчыны. У прыватнасці, работнікі Крупскага сельвыканкама, дэпутат мясцовага савета і сацыяльны работнік займаліся ўборкай смецця на грамадзянскіх могілках у вёсцы Майск. У вёсцы Гузовіна на вуліцы Лугавой работнікі Акцябрскага сельвыканкама рамантавалі шахтны калодзеж, а ў вёсцы Прошыка ўбіралі тэрыторыю, прылеглую да будынка сельвыканкама. Шмат было зроблена ў гэты дзень і ў Бобрскім сельсавеце. Так, работнікі Бобрскай урачэбнай амбулаторыі добраўпарадкоўвалі брацкую магілу на вуліцы Зарэчча гарадскога пасёлка, настаўнікі Бобрскай сярэдняй школы ўбіралі прылеглую тэрыторыю да мемарыяла на месцы гібелі Героя Савецкага Саюза В.М. Чабатарова, сацыяльныя работнікі прыводзілі ў парадак тэрыторыю праваслаўных могілак у г.п. Бобр, работнікі Каласоўскай СШ рабілі клумбы і займаліся ўборкай тэрыторыі ля стэлы на брацкай магіле ў вёсцы Стары Бобр.

Месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый

Уборкай звалак смецця і тэрыторыі па Цэнтральнай вуліцы, зносам згарэлага дома былі заняты ў мінулы суботні дзень работнікі Ухвальскага сельвыканкама, Крупскага ТЦСАН, сацыяльныя работнікі. Высечкай кустоў па вуліцы Лясной, уборкай тэрыторыі за прыпынкам па вуліцы Цэнтральнай аграгарадка Хацюхова, уборкай тэрыторыі сквера насупраць будынка былой школы ў Старых Шчаўрах займаліся работнікі сельвыканкама і Хацюхоўскай сярэдняй школы. Работы па навядзенні парадку вяліся таксама ў Ігрушкаўскім і Халопеніцкім сельсаветах.

Упэўнены, што з завяршэннем месячніка па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў работа не спыніцца.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

30 мая налоговая разъяснит нюансы «бесшовного» перехода с ИП в юридическое лицо

30 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по особенностям налогообложения доходов индивидуальных предпринимателей при «бесшовном» переходе в юридические лица, согласно Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности».

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.